Ідэа́льны газ – матэматычная мадэль газу, у якой прымаюцца за нуль сілы межмалекулярнага ўзаемадзеяння, а таксама ўласны аб'ём малекул газу.
Ідэальны газ мае наступныя ўласцівасці:
малекулы ідэальнага газу не маюць аб'ёму – ўвесь яго аб'ём складаюць «прамежкі» між малекуламі малекулы ідэальнага газу ўзаемадзейнічаюць між сабой толькі пры сутыкненнях усе сутыкненні малекул ідэальнага газу з'яўляюцца пругкімі, гэта значыць такімі, пры якіх агульная кінетычная энергія не змяняецца.
Адрозніваюць класічны ідэальны газ, часціцы якога падпарадкоўваюцца законам класічнай механікі, і квантавая ідэальны газ. У апошнім адрозніваюць два віды: часціцы аднаго падпарадкоўваюцца статыстыцы Бозэ-Эйнштэйна, другога – Фермі – Дзірака.
Паводзіны ідэальнага газу апісвае кінетычная тэорыя ідэальных газаў.
Паветраныя газы (кісларод, азот і інш.) пры тэмпературах і ціску блізкіх да нармальных з добрай ступенню дакладнасці адпавядаюць мадэлі ідэальнага газу. З дапамогай мадэлі ідэальнага газу апісваюцца таксама іншыя сістэмы, у якіх памер часціц малы адносна адлегласцей паміж імі, а ўзаемадзеянні адбываюцца толькі на малых адлегласцях (напрыклад, «электронны газ» валентных электронаў у металах, броўнаўскі рух і да т.п.)
Гл. таксама Газавыя законы Рэальны газ
Катэгорыя:Тэрмадынаміка Катэгорыя:Статыстычная фізіка Катэгорыя:Матэматычныя мадэлі Катэгорыя:Ідэалізацыі ў фізіцы Катэгорыя:Газ