Ліхасе́льцы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, каля аўтадарогі Брэст — Мінск.
Гісторыя У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, карчма, кузня.
У 1905 годзе тут адбылося хваляванне сялян, якія самавольна секлі памешчыцкі лес. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай, са снежня 1925 года ў Вольнаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 34 вяскоўцы.
Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..
Насельніцтва 53 двары, 322 жыхары (1897) 61 двор, 340 жыхароў (1909) 82 дамы, 473 жыхары (1921) 483 жыхары (1959) 212 жыхароў (1970) 116 двароў, 126 жыхароў (1998) 53 гаспадаркі, 94 жыхары (2005)
Славутасці На мясцовых могілках пахаваны сакратар былога Галынкаўскага сельсавета В. В. Калоша, якога забілі бандыты ў 1948 годзе.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вольнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна