«Добрай раніцы, В’етнам» () — амерыканская ваенная камедыя 1987 года рэжысёра Бары Левінсана па сцэнарыю Міча Маркавіца. Дзеянне фльма адбываецца ў Сайгоне ў 1965 годзе падчас В’етнамскай вайны. Робін Уільямс выканаў галоўную ролю ў фільме — радыё-дзіджэя на радыё-службе ўзброеных сілаў, які становіцца надзвычай папулярным сярод салдатаў, але дужа злуе начальства тым, што яны называюць «непачцівай манерай».
Большасць радыёперадач, якія гучаць у фільме, Уільямс прыдумаў сам. За гэтую ролю ён быў намінаваны на прэмію Оскар ў намінацыі «Найлепшая мужчынская роля», а таксама атрымаў прэмію «Залаты глобус» у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля ў камедыі ці мюзікле». Фільм заняў 100-е месца ў спісе 100 самых смешных амерыканскіх фільмаў за 100 гадоў па версіі AFI.
Крыніцы
Спасылкі Добрай раніцы, В'етнам на сайце Internet Movie Database
Катэгорыя:Фільмы ЗША 1987 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1987 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1987 года Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Ваенныя фільмы ЗША Катэгорыя:Трагікамедыйныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра 1965 год Катэгорыя:Фільмы пра В’етнамскую вайну Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Тайландзе Катэгорыя:Фільмы Бары Левінсана Катэгорыя:Фільмы кампаніі Touchstone Pictures