Ярлы Ладэ (), або Хладзіра () — у IX—XI стст. уплывовая дынастыя нарвежскіх кіраўнікоў вобласці Ладэ, размешчанай ва ўсходняй частцы Тронхейма на мяжы з Тронхеймс-фіёрдам.
Хокан сын Гр'ётгарда () — саюзнік Харальда Цудоўнавалосага ў справе аб'яднання Нарвегіі; Сігурд, сын Хокана () — сябар і саветнік Хокана Добрага; Хокан II Магутны () — 961—995 ярл Ладэ, 971—995 фактычны кіраўнік Нарвегіі; Эйрык, сын Хокана Магутнага () — кіраўнік асноўнай часткі Нарвегіі пад кіраўніцтвам Свейна Вілабародага; Свейн, сын Хокана Магутнага () — кіраўнік часткі Нарвегіі пад кіраўніцтвам Олафа Шатконунга; Хокан Эйрыксан () — кіраўнік Нарвегіі пад кіраўніцтвам Кнуда Вялікага.
Катэгорыя:Гісторыя Нарвегіі Катэгорыя:Ярлы