Брацлаў () — колішні горад, цяпер пасёлак гарадскога тыпу у Няміраўскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны, на рацэ Паўднёвы Буг. Былы адміністрацыйны цэнтр Брацлаўскага сельсавета. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Плошча 19,2 км². Насельніцтва 6033 чал. (2005).

Знаходзіцца за 18 км ад Вінніцы, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Кароліна, на аўтадарозе Вінніца — Ямпіль.

Брацлаўская крэпасць цягам доўгага часу з'яўлялася важным фарпостам у барацьбе за ўсходняе Падолле. У часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай горад быў цэнтрам Брацлаўскага ваяводства.

Гісторыя Першыя згадкі пра Бряславль, замак Вялікага Княства Літоўскага, датуюцца 1362 годам. У XV—XVI стагоддзях неаднаразова цярпеў ад татарскіх набегаў.

У 1545 годзе ў Брацлаве было два вадзяныя млыны, мясцовыя феадалы атрымалі ад вялікага князя права ствараць у месце юрыдыкі і прызначаць уласнага войта. У 1552 годзе ў горадзе было 770 будынкаў. У 1564 годзе Брацлаў атрымаў Магдэбургскае права, меў гарадскі герб «у чырвоным полі срэбны крыж, у цэнтры якога блакітны шчыт з маладзіком».

З 1565/66 года цэнтр Брацлаўскага ваяводства ВКЛ. У 1569 годе паводле умоў Люблінскай уніі ўвайшоў у склад Каралеўства Польскага. У XVI ст. праз Брацлаў праходзіў саляны шлях, які вёў з Кацюбеева да Луцка.

У XVII ст. Брацлаўскія замкавыя ўмацаванні прыйшлі ў заняпад. У 1648—1712 гадах цэнтр Брацлаўскага палка. У 1672—1699 гадах Брацлаў знаходзіўся пад турэцкай акупацыяй.

У 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.

У XIX ст. расійскі цар Мікалай II выдаў распараджэнне аб аднаўленні Брацлаўскага замка, аднак праект не ажыццявілі.

У 1941—1944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва 1896 — 6277 чал., у т. л. праваслаўных 41,5 %, раскольнікаў 12 %, каталікоў 7 %, лютэранаў 0,3 % і юдаістаў 39,2 %, паводле стану: шляхты 3,3 %, купцоў 0,9 %, мяшчан 87,5 %, сялян 0,7 %, грамадзян 0,8 %, ваенных 5,6 % і замежнікаў 0,6 %.Брацлав // 1968 — 4,5 тыс. чал.Брацлав // 2005 — 6033 чал.

Славутасці Брацлаўскі замак стаяў на высокім мысе паміж Паўднёвым Бугам і Пуцаўкай. Даўжыня сценаў складала 36 сажняў, шырыня 28 сажняў. У наш час ад колішняй вялікалітоўскай фартыфікацыі нічога не захавалася.

Сярод местачковых помнікаў архітэктуры — фрагменты забудовы канца XIX — пачатку XX стагоддзяў

Гл. таксама Брацлаўскае ваяводства

Крыніцы

Літаратура

Bracław // S. 345—348 Брацлав //

Спасылкі

Неафіцыйны сайт

Катэгорыя:Населеныя пункты Нэмірыўскага раёна Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Вінніцкай вобласці