Вячаслаў Канстанцінавіч Плевэ () (, Мяшчоўск, Калужская губерня — , Пецярбург) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр унутраных спраў (1902—1904).
Біяграфія У 1867 скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1867—1881 служыў у міністэрстве юстыцыі, у 1881—1884 дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай паліцыі МУС, з 1884 года сенатар, з 1885 — намеснік міністра ўнутраных спраў, з 1895 статс-сакратар Яго Імператарскай Вялікасці, з 1899 сапраўдны тайны саветнік. У 1902 годе прызначаны міністрам унутраных спраў пераемнікам Дзмітрыя Сяргеевіча Сіпягіна і шэфам Корпуса жандармаў. Забіты тэрарыстам у 1904 годзе.
Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі