Антоні Ануфрый Гелгуд (; ) — вялікалітоўскі ўраднік. Кашталян жамойцкі (1776—1783) і апошні староста жамойцкі (1783—1797).

Біяграфія Быў цівуном цверскім, з 1767 года — харунжы жамойцкі. У 1774 годзе стаў вялікім літоўскім абозным, але ў тым жа годзе перайшоў на ўрад вялікага літоўскага стражніка. У 1776 годзе дасягнуў сенатарскай годнасці, стаўшы кашталянам, а потым і старостам жамойцкім.

У 1766 годзе быў паслом на сойм ад ЖамойціDyaryusz seymu walnego ordynaryinego odprawionego w Warszawie roku 1766 …, brak paginacji. У 1775—1776 гадах быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Член канфедэрацыі Анджэя Макраноўскага ў 1776 годзеVolumina Legum, t. VIII, Санкт-Пецярбург, 1860, с. 527.. Быў членам канфедэрацыі Чатырохгадовага соймаKalendarzyk narodowy y obcy na rok … 1792. …, Варшава 1791, с. 309..

Быў членам трох віленскіх масонскіх ложаў ў 1781 годзе.

У 1777 годзе ўзнагароджаны Ордэн Белага Арла, у 1774 годзе стаў кавалерам Ордэна Святога Станіслава.

Сям’я Сын Андрэя Гелгуда, старосты алькеніцкага, і невядомай з імя дачкі менскага кашталяна Андрэя Пузыны.

Жанаты быў першы раз з Барбарай з Юдзіцкіх, дачкой менскага кашталяна Міхала Юдзіцкага, другі раз — з Каралінай Тэадорай з Аскерак, дачкой вялікага рэферэндара літоўскага Гервазыя Людвіка Аскеркі.

У першым шлюбе меў сына Міхала і дачку Антаніну (жонка Фелікса фон Ронэ), у другім — сыноў Ігнацыя і Людвіка.

Крыніцы

Літаратура Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008 Станіслаў Малахоўскі-Лемпіцкі, Wykaz polskich lóż wolnomularskich oraz ich członków w latach 1738—1821, w: Archiwum Komisji Historycznej, т. XIV, Кракаў, 1930

Антоні Ануфры Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Старосты жамойцкія Катэгорыя:Кашталяны жамойцкія Катэгорыя:Стражнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Абозныя вялікія літоўскія Катэгорыя:Харунжыя жамойцкія Катэгорыя:Цівуны цверскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Канфедэраты Анджэя Макраноўскага Катэгорыя:Канфедэраты Чатырохгадовага сойма