Курдыста́н (, трансл. Kurdistān; , трансл. Herêmî Kurdistan) — аўтаномная адміністрацыйная адзінка ў складзе Ірака, знаходзіцца на паўночным усходзе краіны і мае чатыры правінцыі: Сулейманія, Дахук, Эрбіль і Халабджа, пад кантролем аўтаноміі таксама знаходзяцца часткі правінцый Найнава, Кіркук і Дыяла, якія разглядаюцца курдскім урадам як гістарычна курдскія тэрыторыі, але аспрэчваюцца цэнтральным урадам Ірака; апрача таго, курдскі ўрад прэтэндуе на некаторыя іншыя тэрыторыі, падкантрольныя непасрэдна ўраду Ірака. Сталіцай аўтаноміі з’яўляецца Эрбіль, які па-курдску мае назву Hewlêr.

Пачаткова курдская аўтаномія была ўтворана ў 1970 годзе ў выніку іракска-курдскага пагаднення. Практычна гэта аўтаномія была фіктыўнай да 1991 года, калі ў выніку прайгранай Іракам вайны на поўначы і поўдні краіны былі ўсталяваны зоны, забароненыя для палётаў іракскай авіяцыі. Да канца 1991 года курды выбілі іракскія войскі з тэрыторыі аўтаноміі і фактычна Курдыстан атрымаў незалежнасць (але не была абвешчана).

Пасля вайны 2003 года і ўсталявання новай улады ў Іраку было падпісана новае пагадненне паміж Іракам і Курдыстанам. Новая канстытуцыя Ірака зацвердзіла існаванне курдскага рэгіянальнага ўрада, які мае поўную ўнутраную аўтаномію.

Эканоміка Курдыстан — адзін з асноўных сельскагаспадарчых раёнаў Блізкага Усходу. Тут вырошчваецца да 75 % усёй іракскай пшаніцы, 40 % ячменю, 98 % тытуню, 30 % бавоўны, 50 % садавіны. Развіццё атрымала і жывёлагадоўля, у асноўным авечкі і козы.

Дзве гідраэлектрастанцыі ў Дакане і Дэрбендзі-Хане працуюць не на поўную магутнасць, пры правядзенні рэканструкцыі яны змогуць поўнасцю задаволіць патрэбы рэгіёна ў электраэнергіі. У раёне Сулейманіі размешчаныя два вялікіх цэментных заводы, якія зараз маюць вялікую колькасць замоў з-за адбудовы Ірака пасля вайны, плануецца будаўніцтва яшчэ аднаго завода ў Харыры. Ёсць буйныя прадпрыемствы тэкстыльнай і харчовай прамысловасцей, у Салах-эд-Дзіне пабудаваны трубапракатны завод. Плануецца будова нафтаперапрацоўчых заводаў у Эрбілі, Сулейманіі, Дахуку і Заху.

Дэмаграфія Насельніцтва аўтаноміі, курды, размаўляюць на двух розных дыялектах курдскай мовы: курманджы і сарані, якія часам лічацца дзвюма роднаснымі, але асобнымі мовамі. Маюць пераважна ісламскае веравызнанне. Таксама ёсць хрысціянскае насельніцтва — асірыйцы і халдзеі (халда-каталікі), у асноўным у раёне Дахука (30 000 і паступова павялічваецца за кошт міграцыі з арабскіх раёнаў), туркмены (таксама вядомыя пад назвай туркаманы) і арабы (значная колькасць якіх была наўмысна пераселеная на курдскія землі пад час кіравання Садама Хусейна — па веравызнанні ў асноўным мусульмане-суніты. Існуюць невялікія армянскія грамады (каля 10 000 чалавек). Да пачатку 50-х гг. жылі і яўрэі, але большасць з іх імігравала ў Ізраіль.

Палітыка thumb|right|250px|Чырвоным — тэрыторыі фактычнага кантролю курдскага ўрада, прызнаныя цэнтральным урадам Ірака. Ружовым — тэрыторыі пад фактычным кантролем Курдыстана, якія аспрэчваюцца Іракам. Жоўтым — тэрыторыі пад кантролем Ірака, якія аспрэчваюцца Курдыстанам. Светла-зялёным — іншыя тэрыторыі, падпарадкаваныя непасрэдна цэнтральнаму ўраду. Прэзідэнт аўтаноміі — Масуд Барзані, зацверджаны парламентам у 2005 годзе, іншыя кіраўнічыя функцыі ўскладзеныя таксама на прэм'ер-міністра. Афіцыйныя мовы аўтаноміі — курдская і арабская.

Тэрыторыя аўтаноміі ў асноўным з’яўляецца няўзгодненай з цэнтральнымі ўладамі. Акрамя чатырох правінцый аўтаноміі, Сулейманія, Эрбіль, Кіркук і Халабджа, курдскі ўрад таксама кантралюе часткі правінцый Найнава, Кіркук і Дыяла, якія цэнтральным урадам лічацца тэрыторыямі, якія поўнасцю падначаленыя непасрэдна ўраду Ірака. Разам з тым, курдскі ўрад прэтэндуе на пэўныя тэрыторыі на поўдзень ад сваёй фактычнай тэрыторыі, падкантрольныя цэнтральнаму ўраду Ірака.

Гл. таксама Адносіны паміж Іракскім Курдыстанам і Сірыйскім Курдыстанам

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Курдыстан Катэгорыя:Ірак Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Ірака