Пачатковае развіццё скаўцкага руху ў Беларусі адбывалася ў рамках , як часткі Расійскай імперыі. На тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921 годзе скаўцкая арганізацыя (харцэжы) была заснаваная ў Клецку, пазней скаўты з’яўляліся ў Нясвіжы і іншых сумежных вёсках. У 1926 годзе амерыканскія метадысты дапамаглі заснаваць гёрл-скаўцкую арганізацыю ў Вільні. Яе дзейнасць працягвалася да 1929 года, але пад канец 1920-х гадоў скаўтынг быў забаронены ў Савецкім Саюзе, і яго дзейнасць скончылася арыштамі і турэмнымі зняволеннямі шматлікіх лідараў і сяброў арганізацыі.

Пасля Другой сусветнай вайны этнічныя беларусы збіраліся ў і ў па ўсёй Еўропе, як рабілі іх калегі з Расіі, Украіны і Балтыі. Беларускія скаўты сфармавалі (ЗБСЧ), якое дзейнічала ў 1945-1951 гадах у ГерманііKroonenberg, Piet J. (1998). The Undaunted — The Survival and Revival of Scouting in Central and Eastern Europe. Geneva: Oriole International Publications. p. 43. ISBN 2880520037.. У адрозненні ад іншых арганізацый ЗБСЧ не здолела выжыць, каб засведчыць распад СССР. У той час як Расія, Польшча і Украіна, у прыватнасці, мелі нарыхтаваны скаўцкі досвед, пазней арганізацыйна ўтвораны ў 1990—1991 гадах, Беларусь, па сутнасці, была вымушаная пачынаць усё спачатку.

Першыя скаўцкія атрады (расійскія падраздзяленні) Першыя скаўцкія атрады на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі падраздзяленнямі расійскага скаўцкага руху, які ўзначальваўся генералам . Яны не былі незалежнымі беларускімі адзінкамі, а цалкам падпарадкоўваліся расійскаму скаўцкаму кіраўніцтву. Такія першыя атрады з’явіліся ў Гомелі. У 1912 годзе ў Гомелі існавалі некалькі атрадаў бой- і гёрлскаўтаў: расійскіх, польскіх і яўрэйскіх. У 1915 годзе ўжо было 170 ваўчанятаў (ваўчанятамі называлі малодшых скаўтаў ва ўзросце 7—11 гадоў). Расійскія скаўцкія атрады, якія адносіліся да , дзейнічалі і ў іншых гарадах Беларусі.

З прыходам савецкай ўлады, пасля Грамадзянскай вайны, у 1922 годзе, скаўтынг забараняецца на тэрыторыі ўсяго Савецкага Саюзу, у склад якого ўвайшла і Беларусь. У красавіку 1926 года АДПУ праводзіць масавыя арышты скаўтаў (якіх адпраўляе галоўным чынам ў Салавецкі лагер асобага прызначэння. Частка скаўтаў і скаўт-лідараў трапляе падчас эміграцыі за мяжу, працягваючы сваю дзейнасць у НАРС (). Расійскія эмігранты ў Францыі рабілі з кадэта скаўтаў, але ўжо болей на каталіцкі (мясцовы французскі) манер. Былі сярод іх і афіцэры з беларускіх сямей, якія эмігравалі ў Францыю пасля Першай сусветнай вайны.

Польскі скаўтынг (харцэжы). Пачатак беларускага нацыянальнага скаўтынгу У выніку савецка-польскай вайны 1919—1921 гадоў Заходняя Беларусь апынулася, паводле Рыжскай дамовы, у складзе Польскай Рэспублікі. Разам з новымі, польскімі ўладамі на тэрыторыю Беларусі трапляе і польскі скаўтынг — .

У вёсках і гарадах Заходняй Беларусі з’яўляюцца зухі (малодшыя скаўты 8—11 гадоў). Старэйшыя скаўты называліся «рыцарамі». Старэйшых скаўтаў рыхтавалі ўжо да вайсковай службы. Нашыўкі называліся «гя́рбы». Дарослыя звязы называліся імёнамі герояў, а малыя (зухі, прыкладна 2 клас) — рознымі жывёлкамі.

Першы скаўцкі (харцэрскі) атрад арганізаваўся ў 1921 годзе ў Клецку, у Клецкай гімназіі. Амаль адначасова з’яўляюцца скаўты ў Нясвіжы, у Нясвіжскай гімназіі. Харцэжы ў Клецкім раёне былі каталікамі (беларускія дзеці вучыліся ў польскіх школах). Праваслаўных скаўтаў не было. У Нясвіжы праваслаўны бацюшка нават не дазваляў быць скаўтам. Патронкай скаўтаў была Маці Божая. Выходзіў часопіс па-польску «Рыцар Непарочнай Дзевы Марыі». У Клецкай школе кіраўніком харцэжаў быў настаўнік геаграфіі Маджэеўскі. Адной са скаўтак у Клецку была спадарыня Галіна ДамашэвічПрозвішча ў дзявоцтве Пілецкая, сваячка Вітольда Пілецкага. Бабуля беларускай рок-князёўны’97 Хрысціны Мендзялеевай; першым шлюбам была за праўнукам Д. І. Мендзялеева; яе шляхецкая сям’я ведала князёў Радзівілаў, у Нясвіжскім палацы якіх не аднойчы былі, і пасля аднаго з наведванняў на Вялікдзень яна захапілася Велікоднымі пісанкамі; яе калекцыі малюнкаў пісанак не аднойчы экспанаваліся на розных выставах. У Нясвіжскай гімназіі адным са скаўтаў быў беларускі паэт Сяргей Новік-Пяюн. Скаўты Нясвіжу ладзілі тэатральныя відовішчы.

Было тры прынцыпы: «Бог, Бацькаўшчына і гонар». Галоўнае, чаму вучылі скаўтаў: любі сваю Бацькаўшчыну і будзь гатоў за яе жыццё аддаць.

Пасля Першай сусветнай вайны кіраваў скаўтамі айцец Адам Станкевіч. У вёсках скаўты былі ў кожнай парафіі. Ён жа разам з Аляксандрам Астрамовічам арганізаваў скаўцкі рух на Віленшчыне. Айцец Станкевіч не прызнаваў аніякіх моў, апроч беларускай. Менавіта яго варта лічыць арганізатарам беларускага скаўтынгу. Пад яго ўзначальваннем пачынаецца гісторыя беларускага скаўтынгу, менавіта як беларускага нацыянальнага скаўтынгу. Таксама арганізатарамі скаўцкага руху ў Віленскай беларускай гімназіі былі Сымон Рак-Міхайлоўскі, Антон Луцкевіч, Аркадзь Смоліч, Максім Гарэцкі, Францішак Аляхновіч і іншыя дзеячы заходнебеларускага грамадства. У Віленскай гімназіі, якая знаходзілася побач з Вострай брамай, скаўтынг з’явіўся ў 1922 годзе. Скаўты Віленскай гімназіі, якая на той час налічвала 2000 вучняў, насілі шэрыя фуражкі з бел-чырвона-белым трохкутнікам на месцы знакаў распазнавання, над казырком. Тыя з іх, што жылі ў горадзе, мелі нават мундзіры. У гімназіі былі створаныя чатыры дружыны. Нават пасля забароны іх польскімі ўладамі старшакласнікі прапагандавалі ідэі скаўцкага руху падчас летніх вакацый у вёсках. Ганенні польскіх уладаў прымусілі праводзіць работу пад выглядам спартыўнага аб’яднання «Гайсак», аднак быў забаронены і ён. У апошнія гады старшынёй беларускіх скаўтаў пры Віленскай беларускай гімназіі быў ксёндз Станіслаў Глякоўскі, які выкладаў у гімназіі Закон БожыЭлектронная энцыкляпэдыя / Станіслаў Глякоўскі. Таксама ў Віленскай беларускай гімназіі быў створаны ў 1926 годзе атрад дзяўчат-скаўтак, які насіў назву «Сёстры вогнішча», але і ён спыніў сваю дзейнасць у 1929 г..

Скаўты ўдзельнічалі ва ўсіх набажэнствах, яны стаялі ва ўніформе побач з ксяндзом і лічыліся слугамі Маці Божай і памочнікамі святара. Дзяўчыны маглі прыйсці ў сукенках, а хлопцы абавязкова былі ў мундзірах, як вартаўнікі парадку, і абавязкова надавалася ўвага выпраўленай паставе.

У кастрычніку 1922 г. у 1-й Беларускай Дзяржаўнай Дзвінскай гімназіі быў арганізаваны 45-ы атрад скаўтаў пад кіраўніцтвам І. Краскоўскага (але ў складзе ЛЦСА (Латвійскай скаўцкай Цантральнай арганізацыі))’’Екабсонс Э.’’ Белорусы в Латвии в 1918—1940 гг.. 23 красавіка 1923 года (у дзень Св. Юрыя, апекуна скаўтаў) прадстаўнікі беларускага атраду ўдзельнічалі ў агульналатвійскім скаўцкім парадзе ў Рызе. Прэзідэнт Латвійскай Рэспублікі перадаў Беларускаму Дзвінскаму атраду герб скаўтаў і белы штандар, на якім залатым шыццём быў пазначаны нумар атраду. У верхнім куце штандара змяшчаўся маленькі латвійскі сцяг, а над ім — бел-чырвона-белы сцяг, на якім была вышыта блакітная валошка. 24 красавіка ў Дзвінскай гімназіі адбыўся скаўцкі парад. На ім выступілі з прамовай кіраўнік беларускага аддзелу С. П. Сахараў, дырэктар І. І. Краскоўскі, а таксама дырэктар Мінскай гімназіі К. Б. Езавітаў.

Таксама скаўты былі ў Крэве, Баранавічах, Барунах і ў іншых гарадах і мястэчках. У Барунах існавалі атрады «аленяў» і «ваўкоў». У даваенныя гады (да 1939 года) ў лідскай дзяржаўнай гімназіі імя Караля Яна Хадкевіча узначальвала маладзёжную арганізацыю скаўтаў Ядзвіга Мастовіч (будучая жонка былога прэм’ера Польшчы (да 1939 году) генерала Феліцыяна Славой-Складкоўскага) і сястра пісьменніка Тадэвуша Даленга-Мастовіча, якая выкладала ў гімназіі лацінскую мову.

Скаўты наведвалі дамы састарэлых і адзінокіх. Нават дачка графіні была нароўні з усімі. Шмат увагі надзялялі арыентаванню на мясцовасці. Для дзяцей у горадзе рабілі простае арыентаванне — па стрэлках. Таксама праводзілі гульні, арыентаваныя на захаванне-знаходжанне рэчаў, што таксама павышала здольнасці скаўтаў у спартыўным арыентаванні. Рабілі гонкі на байдарках, гулялі ў валейбол, выбіяны, каталіся на каньках, лыжах. Дзе былі конскія базы — вучыліся коннай яздзе. Вучыліся гатаваць (кухарства).

Да скаўцкіх злётаў мела дачынне войска. Тэрыторыя злёту была вялікай — прыкладна са стадыён. Войска стаяла побач. Кармілі з катла, ежу раздавалі па кацялочках і філіжанках. Злёты рабіліся на два дні. Вялося спартанскае выхаванне. Давалі ўзнагароды. Увечары было вогнішча, маленькія канцэрты. На другі дзень, на закрыццё, прыязджаў ваенны аркестр. Скаўты ладзілі жартоўныя канцэрты на грэбнях, таксама рабілі «звярыны аркестр». Хто больш за ўсіх не здаваўся і не збіваўся — таму ўзнагарода.

У Польшчы пры паступленні ў ліцэй, калі кандыдат быў скаўтам, яму дадаваўся бал, бо ўжо ведалі, што ён будзе добрым вучнем і выхаванцам.

У выніку ваеннага паходу Чырвонай Арміі СССР на Польшчу Заходняя Беларусь апынулася пад савецкай адміністрацыяй. Віленскі край з Вільняй быў перададзены Літве, а рэшта земляў 2 лістапада 1939 года была ўключана ў склад БССР. Скаўцкі рух ізноў апынуўся пад забаронай. У 1939 г. бальшавікі расстрэльвалі скаўтаў за набажнасць. Скаўтынг быў ў большасці месцаў спынены альбо сышоў ў падполле, працягваючыся нелегальна.

Скаўтынг на чужыне ў пасляваенныя гады У ваенныя гады скаўцкія арганізацыі на акупаванай тэрыторыі былі забароненыя нямецкімі ўладамі.

Першы Звяз Беларускіх Скаўтаў. Згуртаванне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне. У пасляваенныя гады ў Заходняй Германіі з’яўляюцца мільёны эмігрантаў — адных немцы прывезлі на працу ў Германію, іншыя беглі ад камуністычнага рэжыму, шмат было былых вайскоўцаў-палонных. Беларускім асяродкам стаў горад Рэгенсбург — невялікі нямецкі горад у Баварыі. Новыя эмігранты атрымоўвалі статус перамешчаных асоб (). Лагеры для перамешчаных асоб (лагеры DP) часцей арганізоўваліся паводле нацыянальнай прыкметы, са сваёй унутранай адміністрацыяй. Насельнікі такіх лагероў жылі ў былых казармах, бараках пры фабрыках ці заводах альбо ў адмыслова адведзеных будынках (часам у дамах пустых вёсак). Гэтыя лагеры мелі сваю ўласную адміністрацыю, паліцыю, тут дзейнічалі школы, садкі, шпіталі, прафесійныя курсы, дазвалялася грамадская дзейнасць.

Беларускі лагер DP у Рэгенсбургу арганізаваўся ўвосені 1945 года ў прыгарадзе Гангофер. 15 кастрычніка 1945 года ў Рэгенсбургскім лагеры беларуская моладзь заснавала «Першы Звяз Беларускіх Скаўтаў імя Кастуся Каліноўскага». 15 лістапада 1945 года арганізоўваецца новая выключна беларуская скаўцкая арганізацыя «Згуртаванне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне».

10 снежня 1945 года ў DP-лагеры ў Рэгенсбургу Беларускім Нацыянальным Камітэтам была адчыненая Беларуская гімназія імя Янкі Купалы на чужыне. Усе вучні гімназіі належалі да «Згуртавання Беларускіх Скаўтаў на Чужыне».

Скаўты атрымалі пакой, які ўпарадкавалі агульнымі сіламі і зрабілі святліцу. Упрыгожылі яе партрэтамі беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Францішка Багушэвіча і нацыянальнага героя — Кастуся Каліноўскага, здабылі і неабходную літаратуру.

Да скаўцкай працы далучылася і моладзь Беларускай Гімназіі (калі адкрылася гімназія, у скаўтынг уліліся ўсе яе вучні). Усе дружна працавалі, каб здабыць права насіць тое імя, якое прысвоіў сабе Звяз — імя каліноўцаў. Штодзень у святліцы адбываліся зборкі скаўтаў паводле дружын. На зборках чыталіся лекцыі-гутаркі на тэму выхавання, мэт і заданняў скаўтаў і на актуальныя тэмы нацыянальнага характару. Напачатку дзейнасць скаўтаў пачыналася з азнаямлення з метадамі і мэтамі руху. Усё давалася цяжка, бо справа гэтая была амаль новая — мала хто памятаў пачаткі беларускага скаўтынгу ў Віленскай Беларускай гімназіі. Настаўнікі таксама спрыялі гэтай форме актыўнасці моладзі, якая дапаўняла праграму нацыянальнага патрыятычнага выхавання ў гімназіі. Шмат вечарын, імпрэз праходзілі з удзелам скаўтаў.

У дзень вялікага нацыянальнага свята 25 сакавіка 1946 года беларускія скаўты ў Рэгенсбургу складалі забавязанне служыць свайму народу. Урачыстая прысяга была дадзеная пад бел-чырвона-белым сцягам. Гэты сцяг падараваў епіскап Апанас, сцяг быў перад прысягаю асвячоны ў царкве. Словы прысягі: