Баб’е, Бабіна — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лучайка (прыток Мядзелкі), за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Паставы, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Гаўрылавічы, каля возера Лучай.
Плошча паверхні возера 0,05 км², даўжыня каля 0,42 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км. Катлавіна возера значна выцягнутая і мае серпападобную форму, схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, у ніжняй частцы забалочаныя, у верхняй — разараныя. Берагі пясчаныя, нізкія, месцамі забалочаныя, парослыя рэдкалессем і хмызняком. Возера праточнае. Ва ўсходняй частцы ў Баб’е ўпадае ручай (каналізаваны) з возера Лісіцкае, у паўночна-заходняй выцякае пратока ў возера Лучай. Уздоўж ручаёў на ўсход і поўнач забалочаная пойма.
Літаратура
Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г.
Спасылкі Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси. Т. 1. Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Мядзелкі