Марыедаль () — сядзібны дом у стылі барока, размешчаны на захадзе Швецыі, на тэрыторыі лена Вестра-Гёталанд, у 9 кіламетрах на поўнач ад горада Скара.

Марыедаль быў пабудаваны ў 1666 годзе для рыксканцлера Швецыі, графа Магнуса Габрыэля Дэлагардзі на тэрыторыі графскага памесця Сербу. Будынак складаецца з цэнтральнага корпуса і двух флігеляў, якія прылягаюць да яго з абодвух бакоў. Стылістычныя асаблівасці дазваляюць выказаць здагадку, што праект палаца склаў прыдворны архітэктар Жан дэ ла Вале. Названа сядзіба была па імі жонкі графа Дэлагардзі, Марыі-Ефрасінні (Maria Euphrosine), сястры караля Карла X Густава.

Да цяперашняга часу палац Марыедаль захаваўся ў цэлым у першапачатковым, нязмененым стане і знаходзіцца ў прыватным валоданні.

Катэгорыя:Палацы Швецыі Катэгорыя:Вестра-Гёталанд