Са́вічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 29 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, каля шашы Новая Мыш — Мінск, на рацэ Змейцы.
У 1972 годзе да Савічаў далучана сумежная вёска Фалесіна.
Назва Якраз сярод наваградскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. - "Сава Мишковичъ"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 66..
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як сяленне Слонімскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1567 годам упамінаюцца ў перапісе літоўскага войска.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1795 годзе ва ўладанні С. Солтана, побач размяшчаўся фальварак.
У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, кузня, карчма. У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы 119 двароў, 491 жыхар. У маёнтку Савічы 3 двары, 35 жыхароў.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 14 красавіка 1960 года па 21 ліпеня 1986 года цэнтр Савіцкага сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 36 вяскоўцаў.
Інфраструктура Рамонтна-механічныя майстэрні Ветэрынарны ўчастак 2 магазіны Клуб Бібліятэка Сярэдняя школа Фельчарска-акушэрскі пункт Аддзяленне сувязі
Помнікі Помнік землякам
Насельніцтва 22 двары (1795) 50 двароў (1889) 111 двароў, 601 жыхар (1897) 125 дамоў, 660 жыхароў (1921) 873 жыхары (1970) 212 двароў, 413 жыхароў (1998) 169 гаспадарак, 340 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вольнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна