Герань лугавая (Geránium praténse) — двухдольная кветкавая расліна, від роду сямейства .

Назва

Герань лугавая, чэрвяточнік Ботанический словарь, Спб, 1878, грабелькі, змяёўка, кураслеп галубячыВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев..

Натуральныя разнавіднасці Паводле Tropicos.org. Missouri Botanical GardenGeranium pratense L. Subordinate Taxa. Geranium pratense var. affine (Ledeb.) C.C. Huang & L.R. Xu, 1998 Geranium pratense fo. albiflorum Opiz Geranium pratense var. erianthum (DC.) B. Boivin, 1966 Geranium pratense subsp. finitimum R. Knuth Geranium pratense fo. leucanthemum B. Boivin, 1972 Geranium pratense var. litwinowii Woronow Geranium pratense fo. pratense Geranium pratense var. pratense Geranium pratense var. ruprechtii Woronow, 1908 Geranium pratense var. schmidii Y.J. Nasir, 1989 Geranium pratense subsp. sergievskajae Peschkova, 1996 Geranium pratense subsp. stewartianum Y.J. Nasir, 1989 Geranium pratense var. stewartianum Y.J. Nasir, 1989 Geranium pratense subsp. transbaicalicum (Serg.) Gubanov, 1983

Распаўсюджанне і экалогія У прыродзе арэал віду ахоплівае умераныя раёны Еўразіі, ад Іспаніі на захадзе да Кітая на ўсходзе і ад Скандынавіі на поўначы да Індыі на поўдні. Еўропа: усе краіны Заходняй Еўропы, адсутнічае на Крыце і Балеарскіх астравах, усе горы Еўропы; Азія: Турцыя, Іран (паўночная частка), Непал, Індыя (Гімалаі), Кітай (горы), Карэйскі паўвостраў, Бірма (хрыбет Лайп'е), Японія (востраў Хакайда); Паўночная Амерыка: Аляска (заходняя частка), Алеуцкія астравы, Канада (галоўным чынам поўдзень), ЗША (усходнія штаты да Вірджыніі і Місуры на поўдзень, рэдка на паўночным захадзе, Кардыльеры); Паўднёвая Амерыка: Эквадор, Калумбія, Перу (Анды); Цэнтральная Амерыка: Ямайка. На тэрыторыі былога СССР сустракаецца ва ўсёй еўрапейскай частцы (акрамя паўпустынь), на Каўказе (горныя раёны). Сярэдняя Азія: Джунгарскі Алатау, Цянь-Шань; Сібір: на ўсход ад паўднёвага ўзбярэжжа возера Байкал, самыя паўночныя месцазнаходжанні: Обская губа (кадя Палярнага круга), Верашчагіна, на Енісеі (64° паўночнай шыраты); Далёкі Усход: Прыморскі край, Сіхатэ-Алінь, Сахалін, Курыльскія астравы, Ахоцкае ўзбярэжжа, Камандорскія астравы.

Пераважна лясная і лугавая расліна. Сустракаецца на выганах, па дарогах, галечнікам, на вільготных і багністых лугах, у негустых лясах, у горных лясных і лесастэпавых раёнах, на травяністых схілах, зрэдку ў стэпах. Падымаецца да вышыні 1500—4500 метраў над узроўнем мора.

Культывуецца і натуралізавана паўсюднаПаводле сайта GRIN (гл. картку расліны)..

Таксанамія Від Герань лугавая ўваходзіць у род сямейства парадку .

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Герань Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе