Юрый Лугвенавіч або Юрый Сямёнавіч (пасля 1394 і да 1399 — пасля 1445) — удзельны князь мсціслаўскі (1431—1442, 1445—1460), князь наўгародскі (1432—1440).
Біяграфія
Паходжанне З роду Гедзімінавічаў, сын мсціслаўскага князя Лугвена Сямёна Альгердавіча ў першым яго шлюбе з Марыяй Дзмітрыеўнай, дачкой маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча. Нарадзіўся паміж 1394—1399 гадамі.
Раннія гады Ёсць паданне, што малы княжыч Юрый заблукаў у лесе, не мог выйсці 7 дзён і, калі выбіўся з сіл, стаў на калені, горача маліў Бога пра выратаванне, і яму явіўся старац Ануфрый і паказаў дарогуКраснянский , В. Г. Город Мстиславль (Могилевской губернии): с 50 автотипиями / сост. В. Г. Краснянский; издание Северо-Западного Отделения Императорского Русского географического общества. — Вильна: Типография И. Завадского, 1912. — 99 с. — С. 48.Кацер, М. С. Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода: очерки / Академия наук Белорусской ССР, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора. — Минск: Наука и техника, 1969. — 1969. — 201 с. — С. 35—36.. На месцы цудоўнага выратавання княжыча яго бацька, князь Лугвен, заснаваў манастыр у імя святога пустэльніка Ануфрыя. Пазней Юрый прывёз з Афона абраз святога Ануфрыя, які разам з партрэтамі фундатараў манастыра — Юрыя і яго жонкі Сафіі — захоўваўся ў найстарэйшай пабудове комплексу — невялікай драўлянай Свята-Ануфрыеўскай царкве.
У савецкай і расійскай гістарыяграфіі замацавалася думка, што ў юнацтве ён камандаваў смаленскай харугвай або харугвамі ў Грунвальдскай бітве 1410 года, яна грунтуецца на паведамленні хронікі Яна Длугаша: «Sigismundo Koributh, Languinowicz Simeone, Georgio»Ioannis Dlugossii annales seu Cronicae incliti Regni Poloniae. Lib. 10 et 11, 1406—1412 / [consilium ed. Marian Plezia (praeses) et. al.; textum rec. Danuta Turkowska; moderatore Marian Plezia; commentarios confecerunt Christophorus Baczkowski, Franciscus Sikora]. — Varsaviae: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1997. — 351, s.: il., err. — S. 93. — ISBN 8301123990.. Аднак польскі гісторык Стэфан Марыя Кучыньскі адзначыў, што ў хроніцы дапушчана недакладнасць і цытаваны фрагмент трэба чытаць не «Languinowicz Simeone», а «Semen Lingweno» (ці лепей «Languino Simeone»)Kuczyński, S.-M. Wielka wojna z Zakonem Krzyzcackim w latach 1409—1411 / Kuczyński. — Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1960. — 622, s.: il. + 22 [k] tabl., mapy, err. — S. 349, przyp. 229..
Першая згадка Юрыя датавана 1422 годам, калі ён быў сярод падпісантаў Мельнскага міру з Тэўтонскім ордэнамDokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku / wydali Przemysław Nowak i Piotr Pokora. — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2004. — XVII, , 99, s.: fot. kolor. — S. 11..
Паводле Яна Длугаша прымаў удзел у паходзе Вітаўта на Вялікі Ноўгарад у 1428 годзеJoannis Dlugossii Annales seu Cronicae incliti Regni Poloniae. Lib. 11, 1413—1430 / [consilium ed. C. Baczkowski et al.; textum recensuit Danuta Turkowska; comment. confecit Stanislaus A. Sroka]. — Varsaviae: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2000. — 462, s.: 1 il. — S. 246..
Мсціслаўскае княжанне
У 1431 годзе, пасля смерці бацькі, атрымаў у спадчыну Мсціслаўскі ўдзел. Выступіўшы саюзнікам Свідрыгайлы Альгердавіча ў барацьбе за літоўскі велікакняжацкі сталец з Жыгімонтам Кейстутавічам, у бітве пад Ашмянамі быў узяты ў палон, затым бег з Літвы, заняў сталец у Вялікім Ноўгарадзе ў 1432 годзе. У 1432 і 1438 гадах — «служылы князь» у Вялікім Ноўгарадзе.
У 1435 годзе разам са Свідрыгайлам пацярпеў паражэнне ў бітве пад Вількамірам ад Жыгімонта, бег з поля бою ў Полацк.
У 1438 годзе здзяйсняў набегі на Лівонскія ўладанні. У 1440 годзе быў выгнаны з Наўгародскіх уладанняў, паспрабавала вярнуць Мсціслаўскі ўдзел, быў захоплены ў Троках Жыгімонтам, але неўзабаве адпушчаны, ненадоўга вярнуўся ў Ноўгарад. Пасля гібелі Жыгімонта вярнуўся ў Літву.
Казімір IV даў яму Мсціслаў і Крычаў. Падчас Юрыя Сямёнавіча запрасілі на княжанне. У 1441 годзе, у выніку паўстання, пад яго валадарства перайшлі ў Полацк, Віцебск і Смаленск. У 1442 годзе, пасля паходу Казіміра, Смаленск капітуляваў, а князь Юрый збег у Маскву.
У 1444 годзе Юрый Сямёнавіч прыехаў у Ноўгарад, але не атрымаўшы княжання вярнуўся ў Літву, атрымаўшы ў 1445 годзе, ад Казіміра Мсціслаў. У 1458 годзе па просьбе наўгародцаў, прыбыў «каралевічам» на наўгародскія прыгарады — Русу, Ладагу, , Ям, і палову .
У 1459 годзе выніку незадаволенасці Масквы з нагоды княжання літоўскага князя ў Наўгародчыне, быў вымушаны вярнуцца ў ВКЛ.
У 1460 годзе памёр у Мсціславе.
Крыніцы
Літаратура Юрий Семёнович // Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Под ред. В. В. Богуславского, Е. И. Куксиной. — Т. 2. — : Олма-Пресс, 2001. — 814 c. — С. 732. Варонін, В. Князь Юрай Лынгвеневіч Мсціслаўскі: гістарычны партрэт / Васіль Варонін. — Мінск: Тэхналогія, 2010. — 63 с., л. каляр. іл. — ISBN 978-985-458-203-0.
Катэгорыя:Князі мсціслаўскія Катэгорыя:Князі наўгародскія Катэгорыя:Альгердавічы