Віленская унія ( — «Дамова падпарадкавання») — дагавор, заключаны года ў Вільні паміж Жыгімонтам II, вялікім князем літоўскім і каралём польскім, і Готхардам Кетлерам, ландмайстрам Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі. У адпаведнасці з гэтым дакументам, на частцы земляў Лівонскага ордэна ўтваралася свецкая дзяржава — Герцагства Курляндскае і Семігальскае на чале з Готхардам Кетлерам у якасці герцага, а астатняя частка адыходзіла Вялікаму Княству Літоўскаму.

Апісанне Pacta Subiectionis Арыгінал напісаны лацінай. Зберагаецца ў Інстытуце Гердэра (Марбург, Германія). Адразу пасля ўкладання дагавор быў перакладзены на нямецкую мову, разышоўся вялікаю колькасцю копій.

Умовы дагавора: Секулярызацыя земляў, што ўваходзілі ў склад Лівонскай канфедэрацыі. Ліквідацыя манаскага Лівонскага ордэна і дзяржаў-біскупстваў. Стварэнне на секулярызаваных землях двух герцагстваў, падзеленых па Заходняй Дзвіне: а. Лівонскае герцагства з Рыгай на поўнач ад Заходняй Дзвіны; б. Герцагства Курляндыі і Земгаліі на поўдзень ад Заходняй Дзвіны. Готхард Кетлер станавіўся герцагам Курляндыі і Семігаліі. Атрымліваў герцагскі тытул, рэгаліі і пашаны, падобныя да тых, якія меў герцаг Прусіі. Абодва герцагствы прымалі пратэкцыю Вялікага Княства Літоўскага і станавіліся ленамі Жыгімонта II Аўгуста. Герцагствы захоўвалі шырокую аўтаномію. Жыгімонт II Аўгуст гарантаваў іхнім мешканцам: а. рэлігійную свабоду на аснове Аўгсбургскага веравызнанняPacta Subiectionis // LVVA, Collection 640, Inventory 4, File 239.. б. пацверджанне старых правоў і прывілеяў, а таксама прызнанне за сваякамі абодвух палоў права ўспадкоўваць маёнткі. в. права займаць урадавыя пасады прадстаўнікам нямецкай нацыі.

Privilegium Sigismundi Augusti Вынікі Віленская унія паслужыла прычынай пачатку сямігадовай Паўночнай вайны.

Літаратура Hylzen, Jan August. Inflanty w dawnych swych i wielorakich aż do wieku naszego dziejach i rewolucjach, z wywodem godności i starożytności szlachty tamecznej, tudzież praw i wolności z dawna i teraz jej służących, zebrane i polskiemu światu do wiadomości w ojczystym języku podane przez Jaś. Wielm. Jmci pana Jana Augustyna Hylzena, Kasztelana Inflanckiego, Starostę Brasławskiego …, Wilno: w Drukarni J. K. M. Akademickiej Societatis Jesu, 1750. — S. 112. Янчевецкий, Г. А. Документы к истории присоединения Ливонии к Польше // Сборник материалов и статей по истории Прибалтийского края: в 4 т.. — Рига, 1876—1883. — Т. III (1880). — C. 402—432.

Спасылкі Herder-Institut: Das «Privilegium Sigismundi Augusti» und die «Pacta Subiectionis» oder: der November 1561 in der baltischen Geschichte, mit Bildern des Vertrages von Wilna

Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Лівонскі ордэн Катэгорыя:Лівонская вайна Катэгорыя:Дагаворы паводле алфавіта Катэгорыя:Гісторыя Вільні Катэгорыя:1561 год у Еўропе