Рымберт (; памёр , ) — архібіскуп гамбург-брэменскі (865—888), агіёграф.

Біяграфія Рымберт нарадзіўся і выхоўваўся ў наваколлях кляштара Турхальц (Торхаўт, ), дзе яго заўважыў святы Ансгар. Пасля смерці апошняга ў 865 годзе Рымберт стаў другім гамбург-брэменскім архібіскупам. Кіраваў дыяцэзіяй аж да сваёй смерці ў 888 годзе. Быў аўтарам жыція свайго папярэдніка на кафедры — Святога Ансгара. Вядомыя таксама два яго лісты: «Пра сабакагаловых людзей» і «Пра шлюбы паміж сваякамі».

Спасылкі Vita Rimberti Рымберт. Жыціе Св. Ансгарыя

Катэгорыя:Архібіскупы брэменскія Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы IX стагоддзя Катэгорыя:Постаці агіяграфіі