Філісты́млянеБелСЭ, т. 10, С. 594., філісцімлянеСкарына Ф. Творы:… С. 143—144. (ад стараж.-яўр. פְּלִשְׁתִּים, пеліштым — прышэльцы, іншапляменнікі)  — старажытны народ, які насяляў паўднёвую частку ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора. Ад наймення філістымлян паходзіць назва Палесціна. Мяркуюць, што філістымляне — індаеўрапейцыThe Indo-Europeans and Historical Linguistics, выхадцы з Крыта або Малой Азіі.

Паводле Бібліі іх паходжанне выводзіцца ад нашчадкаў Хама, род якога засяляў Егіпет. Упершыню згадваюцца ў егіпецкіх крыніцах 13 ст. да н.э. у ліку народаў мора — плямён усходняга Міжземнамор'я, якія разбурылі Хецкае царства. Яны ўварваліся ў Сірыю, Фінікію і Палесціну і ўтварылі тут племянны саюз умацаваных гарадоў-дзяржаў. , успрыняўшы ханаанейскую мову і рэлігію. Філістымляне прынеслі ў гэты раён познемікенскую культуру жалеза і асіміляваліся з навакольным ханаанейска-ізраільскім насельніцтвам.

У 12—11 ст. да н.э. дамагліся гегемоніі ў Палесціне і панавалі там да ўзвышэння ў 10 ст. да н.э. Ізраільскага царства. Часта непакоілі ізраільцян, ваявалі з імі і доўгі час прыгняталі іх, пакуль Самуіл не супакоіў іх. На працягу двух стагоддзяў філістымляне яшчэ імкнуліся вярнуць сабе пануючае становішча ў Палесціне, але сталага поспеху не мелі і неаднаразова станавіліся самі аб'ектам нападаў з боку суседніх дзяржаў, пакуль у 8 ст. да н.э. не былі заваяваны асірыйцамі, а ў канцы 6 ст. да н.э. — вавілонскім царом Навухаданосарам.

Асноўнымі іх заняткамі былі земляробства, вінаробства і жывёлагадоўля. Ад філістымлян паходзіць грэчаская назва краіны — Палесціна, у якой з часоў панавання рымскага імператара Канстанціна Вялікага (306—337) і да нашэсця арабаў (7 ст.) квітнела хрысціянская царква, а яе гарады служылі месцам знаходжання хрысціянскіх епіскапаў.

Літаратура С. 594;

Спасылкі

Corinne Mamane Museum of Philistine Culture National Geographic article List of Biblical References to Philistines or Philistia Tell es-Safi/Gath Archaeological Project Website Tell es-Safi/Gath Archaeological Project Blog Penn State University — The Sea Peoples and the Philistines (link broken) Neal Bierling, Giving Goliath his Due: New Archaeological Light on the Philistines (1992)

The Center for Online Judaic Studies: Ramesses III and the Philistines, 1175 BC Biblical Archaeology Review — Yavneh Yields Over a Hundred Philistine Cult Stands Neal Bierling. Giving Goliath His Due. New Archaeological Light on the Philistines

Катэгорыя:Старажытныя народы Катэгорыя:Зніклыя народы Катэгорыя:Індаеўрапейскія народы Катэгорыя:Старазапаветныя народы