Обядзь — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 24 км на паўднёвы ўсход ад горада Жыткавічы, за 1,1 км на паўночны ўсход ад вёскі Хлупін. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (фактычна знаходзіцца ў яе пойме).

Возера старычнага тыпу. Выцягнута ў паўднёва-заходнім напрамку. Злучана шырокай пратокай з азёрамі Плоскае, Сутоль і ракой Прыпяць. Мясцовасць градзістая, балоцістая, месцамі пад хмызняком. На ўсходзе і поўдні знаходзіцца вялікі лясны масіў. Уваходзіць у склад нацыянальнага парка «Прыпяцкі».

Спасылкі Ліст карты N-35-141. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці