Калдычэ́ва (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета.
Геаграфія Размешчана за 18 км на поўнач ад Баранавічаў, на шашы Баранавічы — Навагрудак, за 2 км ад ракі Шчары.
Каля вёскі бярэ пачатак рака Шчара.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц Калдычэва вядома з пачатку XVI стагоддзя як маёнтак, які належаў Гаруновічам, потым Тактамышам. У 1567 годзе — уласнасць шляхцічаў Аляшкевіча, Ваўка, Скуратовічаў, Васілевіча, Крывіпішчаў, якія выставілі ў тым жа годзе ў войска Вялікага Княства Літоўскага 8 коннікаў (па адным ад кожнага двара). Пазней маёнтак перайшоў ва ўладанне да князёў Ямбекавічаў, якія прадалі яго ў 1585 годзе Валовічам.
У сярэдзіне XVII стагоддзя Калдычэва — цэнтр воласці Новагародскага павета.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, маёнтак у Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне.
З 1939 года ў складзе БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў 1942 годзе стварылі тут лагер смерці для масавага знішчэння людзей. У ім утрымлівалася адначасова да 10 тысяч чалавек. Перад адступленнем у ноч на 30 чэрвеня 1944 года гітлераўцы расстралялі ўсіх, хто яшчэ заставаўся ў жывых, і ўзарвалі асноўныя памяшканні лагера. Усяго ў Калдычэўскім лагеры смерці загінулі больш за 22 тыс. чалавек.
Насельніцтва 22 жыхары (1897) 430 жыхароў (1939) 142 гаспадаркі, 398 жыхароў (1971) 107 гаспадарак, 164 жыхары (1998) 74 гаспадарак, 140 жыхароў (2005)
Інфраструктура Працуе саўгасная сядзіба, ветэрынарны ўчастак, механічныя майстэрні, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін.
Славутасці Помнікі на ўшанаванне памяці загінулых вязняў лагера смерці — скульптура смуткуючай жанчыны (на месцы былога лагера, 1964) і стэла (1964).
Вядомыя асобы Томаш Шалевіч — польскі грамадска-палітычны дзеяч, пасол Сойма IV склікання (1935—1938)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Калдычэва на Radzima.org
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна