Гепатыт C — запаленне печані ў выніку заражэння вірусам праз кроў хворага чалавека. Асноўным шляхам заражэння ёсць выкарыстанне бруднай іголкі пры ўвядзенне наркотыка, нанясенні татуіроўкі і пірсінгу. Ператвараецца ў пажыццёвую хваробу ў 85 % выпадкаў. Ёсць найбольш частай прычынай развіцця цырозу і раку печані.
Папярэджанне Прадухіленню хваробы спрыяе выкарыстанне чыстых і толькі асабістых брытвы, грабянца, зубной шчоткі, манікюрнай прылады, шчыпчыкаў для броваў і эпілятара. Таксама заражэнне прадухіляецца выкананнем касметолагамі, лекарамі і цырульнікамі захадаў засцярогі пры вышчыпванні броваў, , манікюры, праколванні вушэй, расчэсванні валасоў вострым грэбнем, татуяванні і эпіляцыі.
Прычыны Заражэнню спрыяе наяўнасць некалькіх палавых партнёраў і выкарыстанне бруднай прылады ў цырульні і касметычным салоне.
Праявы Хвароба выяўляецца праз пажаўценне , слабасць, павышаную стамляльнасць, боль у суставах і мышцах, высыпку на скуры і павышэнне тэмпературы. Адзначаюцца ірвота і страта апетыту.
Спасылкі
Катэгорыя:Вірусныя інфекцыі