Няманя Відзіч (; нар. , Ужыцэ, Югаславія) — сербскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Сербіі (2006—2011). Перш за ўсё вядомы па выступам за англійскі «Манчэстэр Юнайтэд», капітанам якога пэўны час з’яўляўся.
Біяграфія Няманя Відзіч нарадзіўся ў сям’і Драгалюба, былога працаўніка меднай фабрыкі, і Зоры, якая працавала ў банку. Ён пачаў займацца футболам ва ўзросце 7 гадоў. Разам са сваім старэйшым братам Душанам Няманя трэніраваўся ў мясцовым клубе «Адзінства». Відзіч хутка прагрэсаваў, і ўжо ва ўзросце 12 гадоў перайшоў у іншы клуб, «Слабада».
Таленавітага іграка запрыкмецілі скаўты «Црвены Звезды», якая запрасіла абаронцу да сябе. Незадоўга да свайго 15 года нараджэння, Відзіч падпісаў моладзевы кантракт з «Црвенай Звездай». З 2000 года ён пачаў выступаць на прафесійным узроўні, правёўшы сезон 2000/01 у арэндзе ў клубе «Спартак» з Субаціцы. Ужо ў наступным сезоне ён вярнуўся ў «Црвену Звезду», у якой хутка заваяваў месца ў аснове і пачаў рэгулярна выступаць у чэмпіянаце Югаславіі. У сезоне 2001/02 Відзіч стаў уладальнікам Кубка ЮгаславііYugoslavia Cup 2001/02. Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation. RSSSF.com, а праз некаторы час быў абраны капітанам клуба.
У ліпені 2004 года Відзіч перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Спартак». Сума трансферу не выкрывалася, аднак, паводле некаторых крыніц, Відзіч стаў самым дарагім абаронцам у гісторыі РФПЛ на той момант.
Пасля 1,5 сезонаў у маскоўскім «Спартаку» Відзіч перайшоў у клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Манчэстэр Юнайтэд». «Юнайтэд» выяўляў цікавасць да таленавітага сербскага абаронцы яшчэ з лета 2003 годаNada Grkinic. Vidic boosts Man Utd hope. BBC Sport., але трансфер адбыўся толькі праз два з паловай гады, 5 студзеня 2006 года. Сума пераходу, як паведамляецца, склала каля 7 млн фунтаў.
У сезоне 2006/07 Відзіч трывала заваяваў месца ў аснове каманды, сфарміраваўшы ў цэнтры абароны магутную звязку з Рыа Фердынандам, якая стала ў далейшым адной з наймацнейшых у англійскім футболеPaul Fletcher. How Man Utd ousted Chelsea. BBC Sport. Свой першы гол за «Юнайтэд» Відзіч забіў 14 кастрычніка 2006 года ў матчы супраць «Уігана», які «чырвоныя д’яблы» выйгралі з лікам 3:1Jonathan Stevenson. Wigan 1-3 Man Utd. BBC Sport.. 4 лістапада Відзіч зноў адзначыўся голам, на гэты раз у браму «Портсмута». 8 лістапада 2007 года Няманя падпісаў новы кантракт з клубам, падоўжыўшы яго на два гады, да 2012 годаVidic signs new Man Utd contract. BBC Sport.. У лютым 2011 года Відзіч стаў капітанам каманды, пасля таго як Гары Невіл скончыў сваю кар’еру. У сезоне 2010/11 абаронца быў абраны найлепшым іграком Прэм’ер-лігі. У снежні 2011 года ў матчы супраць «Базеля» Відзіч атрымаў разрыў звязак калена і выбыў на паўгодаФергюсон подтвердил, что Видич выбыл до конца сезона. championat.com. Ігрок вярнуўся на поле ў жніўні 2012 года, але затым зноў выбыў на 2 месяцы з-за аперацыі на меніску калена правай нагі.
5 сакавіка 2014 года «Інтэрнацыянале» абвясціў пра тое, што Відзіч з сезону 2014/15 будзе выступаць за італьянскі клуб, пасля таго як у ліпені 2014 года скончыцца кантракт з «Юнайтэд»Nemanja Vidic, capitano del Manchester United, all’Inter dalla prossima stagione . Inter.it. Аднак, у «Інтэрнацыянале» не здолеў замацавацца ў аснове, а пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Раберта Манчыні канчаткова асеў на лаўцы. 18 студзеня 2016 кантракт Відзіча з міланскім клубам быў разарваны«Интер» расторг контракт с Видичем. football.by.
29 студзеня 2016 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’ерыВидич завершил карьеру. by.tribuna.com.
Асабістае жыццё 17 ліпеня 2006 года Відзіч ажаніўся з Ганнай Іванавіч, студэнткай факультэта эканомікі Бялградскага ўніверсітэта (не блытаць з аднайменнай сербскай тэнісісткай). У пары нарадзіўся сын ЛукаAmy Lawrence. Profile: Nemanja Vidic. The Observer. guardian.co.uk. 27 мая 2009 года ў пары нарадзіўся другі сын — Стэфан. Акрамя таго яны маюць трэцяга сына, якога клічуць Петарам.
Дасягненні Црвена Звезда: Чэмпіён Сербіі і Чарнагорыі: 2004 Уладальнік Кубка Югаславіі: 2002 Уладальнік Кубка Сербіі і Чарнагорыі: 2004
Манчэстэр Юнайтэд: Чэмпіён Англіі (5): 2007, 2008, 2009, 2011, 2013 Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі (3): 2006, 2009, 2010 Уладальнік Суперкубка Англіі (5): 2007, 2008, 2010, 2011, 2013 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2008 Пераможца Клубнага чэмпіянату свету: 2008
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Сербіі і Чарнагорыі Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Сербіі па футболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Сербіі і Чарнагорыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Субаціца Катэгорыя:Ігракі ФК Црвена Звезда