Айзпутэ (, ) — горад у заходняй Латвіі, знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Курляндыя. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Айзпуцкага края. Праз горад цячэ рака Тэбра. Айзпутэ аддалены ад Ліепаі на 50 км на паўночны ўсход. Колькасць насельніцтва налічвае каля 5,1 тыс. чалавек.

Гісторыя У 1248 годзе на месцы будучага Айзпутэ крыжакамі быў пабудаваны замак, а ў 1378 годзе паселішча атрымала Магдэбургскае права. З 1611 да 1795 года горад знаходзіўся ў складзе Рэчы Паспалітай, але пасля падзелаў трапіў у склад Курляндскай губерні Расійскай імперыі. У гэтыя часы горад меў назву Газенпот. Сучасная назва была атрымана ў 1917 годзе.

Насельніцтва

Славутасці

Замак Газенпот Царква Святога Іаана (1253 год)

Транспарт

Аўтадарогі Праз Айзпутэ праходзіць рэгіянальная аўтадарога Кулдыга — Айзпутэ — Лічы.

Да Айзпутэ падыходзяць рэгіянальныя аўтадарогі Айзпутэ — Калвэнэ і Скрунда — Айзпутэ.

Міжгароднае аўтобуснае злучэнне Асноўныя маршруты Айзпутэ — Скрунда — Салдус — Рыга; Айзпутэ — Кулдыга — Тукумс — Рыга; Айзпутэ — Кулдыга — Талсі; Айзпутэ — Скрунда — Кулдыга; Айзпутэ — Гробіня — Ліепая.

Спасылкі

Інфармацыя пра Айзпутэ ў тапанімічнай базе даных Фатаграфіі Айзпутэ (2007 г.)

Катэгорыя:Гарады Латвіі Катэгорыя:Айзпуцкі край