Марцін Фрыдрых Густаў Эміль Німёлер (; , Ліпштат, Германія — , , ФРГ) — нямецкі пратэстанцкі тэолаг, пастар пратэстанцкай евангельскай царквы, адзін з самых вядомых у Германіі непрымальнікаў нацызму. Аўтар вядомага выслоўя «Калі яны прыйшлі…»
Прэзідэнт Сусветнага савета цэркваў, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі міру (1967).
Маладосць Марцін Німёлер нарадзіўся ў Ліпштаце, Паўночны Рэйн — Вестфалія, 14 студзеня 1892 года ў сям'і лютэранцкага пастара Генрыха Німёлера і яго жонкі Паўлы Мёллер. Выхоўваўся ён у кансерватыўным асяроддзі. У 1900 годзе сям'я пераехала ў Эльберфельд, дзе ён скончыў школу, здаўшы экзамены ў 1910 годзе.
Ён пачаў кар'еру афіцэра ў ваенна-марскім флоце Германскай імперыі. У 1915 годзе быў прызначаны на падводную лодку «Thüringen», а ў кастрычніку таго ж года перайшоў на падлодку «Вулкан» ().
Веймарская рэспубліка 20 ліпеня 1919 ажаніўся з Эльзай нее Брэмер. У гэтым самым годзе ўладкаваўся на ферму каля Оснабруку, але фермерам стаць не здолеў, на маючы дастаткова грошай на ўласную ферму. Пазней ён вярнуўся да сваёй ідэі зрабіцца лютэранскім пастарам і пачаў вывучаць пратэстанцкую тэалогію ў Вестфальскім універсітэце Вільгельма ў Мюнстэры (1919—1923).
Высвечаны ў духоўны сан 29 чэрвеня 1924Current Biography 1943, с. 555. Пасля аб'яднаная евангельская царква старапрускай уніі прызначыла яго вікарыем мюнстэрскай Царквы Збавіцеля. У 1931 Німёлер стаў пастарам Царквы Ісуса Хрыста (у кангрэгацыі з Царквой Св. Ганны) ў Далеме, багатым прадмесці Берліну"Niemöller, " 8:698..
Трэці рэйх Як і бальшыня пратэстанцкіх пастараў, Німёлер адкрыта падтрымліваў правых апанентаў Веймарскай рэспублікі. Ён вітаў прыход Гітлера да ўлады ў 1933 годзе, спадзеючыся, што гэта стане пачаткам нацыянальнага адраджэння. Аднак ён быў нязгодны з «Арыйскім абзацам». У 1936 годзе ён з групай пратэстанцкіх царкоўных дзеячаў падпісаў пэтыцыю, якая рэзка крытыкавала нацысцкую палітыку і абвяшчала «арыйскі абзац» несумяшчальным з хрысціянскай дабрадзеяй міласернасці. Нацысцкі рэжым адрэагаваў масавымі арыштамі і абвіначваннямі супраць амаль 800 пастараў і царкоўных юрыстаўhttp://www.dhm.de/lemo/html/nazi/innenpolitik/bekennende/index.html , Нямецкі гістарычны музей.
У 1933 годзе Німёлер заснаваў — аб'яднанне пастараў для «змагання з узрастаючай дыскрымінацыяй хрысціян яўрэйскага паходжання». Да восені 1934 Німёлер разам з іншымі лютэранскімі і пратэстанцкімі пастарамі, такімі як Карл Барт і Дытрых Банхёфер, стварылі — пратэстанцкую групу, якая супрацьстаяла нацыфікацыі . Пісьменнік і нобелеўскі лаўрэат Томас Ман апублікаваў пропаведзі Німёлера ў ЗША і ўхваліў яго мужнасць.
Трэба адзначыць, што Німёлер абараняў толькі навернутых у хрысціянства яўрэяў, адначасна робячы зняважлівыя выказванні ў бок прадстаўнікоў іўдзейскай веры. У адной з пропаведзяў 1935 года ён заўважыў: «Якія прычыны [іхняе] відавочнай кары, якая доўжыцца тысячагоддзямі? Дарагія браты і сёстры, прычына відавочная: яўрэі ўкрыжавалі Хрыста!»Тэкст пропаведзі па-англійску: Martin Niemöller, First Commandment, London, 1937, с. 243—250.
Арышт і зняволенне Німёлер быў арыштаваны 1 ліпеня 1937 і 2 сакавіка 1938 прадстаў перад па падазрэнні ў антыдзяржаўнай дзейнасці. Ён быў прыгавораны да сямімесячнага зняволення і штрафу 2000 рэйхсмарак. Паколькі час яго знаходжання пад вартай пераўзыходзіў тэрмін судовага прыгавору, ён быў вызвалены з-пад варты ў зале суду, аднак адразу ж па выхадзе з яе быў затрыманы гестапа. Утрымліваўся ў канцлагерах Заксенгаўзен і Дахау. У канцы красавіка 1945 года быў перамешчаны ў Ціроль разам са 140 іншымі вядомымі вязнямі, адкуль быў вызвалены 5-й амерыканскай арміяй 5 маяgeorg-elser-arbeitskreis.de.
Пасля вайны Німёлер ніколі не адмаўляў уласнай віны ў часы існавання нацысцкага рэжыму. У 1955 годзе было апублікавана яго вядомае выслоўе «Калі яны прыйшлі…» — у якім ён асуджаў бяздзейнасць падчас прыходу да ўлады нацыстаў і паступовага вынішчэння імі пэўных сацыяльных слаёў. У 1959 годзе, адказваючы на пытанне Альфрэда Вінера, яўрэйскага даследчыка расізму і ваенных злачынстваў нацысцкага рэжыму, Марцін пісаў, што яго васьмігадовае зняволенне стала паваротным пунктам у яго жыцці, пасля якога ён пачаў глядзець на рэчы іначайSpartacus Educational website.
У 1947—1961 Німёлер з'яўляўся прэзідэнтам пратэстанцкае царквы ў Гесэне і Насау. Ён быў адным з ініцыятараў , падпісанай выбітнымі асобамі нямецкіх пратэстанцкіх цэркваў. Дакумент прызнаваў, што цэрквы зрабілі недастаткова высілкаў для супрацьстаяння нацыстам.
Уражаны сустрэчай з Отам Ганам (празваным «бацькам ядзернай хіміі») у ліпені 1954, Німёлер стаў палкім пацыфістам і ўдзельнікам кампаніі за ядзернае раззбраенне. У 1959 годзе нават быў прыцягнуты да адказнасці за тое, што выказваўся пра войска вельмі непахвальным чынамWDR online:«Soldaten sind Mörder!». Яго візіт да лідара камуністычнага В'етнама Ха Шы Міна ў разгары В'етнамскай вайны меў вялікі розгалас. Німёлер таксама прымаў актыўны ўдзел у пратэстах супраць вайны ў В'етнаме і .
У 1961 годзе Марцін стаў прэзідэнтам Сусветнага савета цэркваў. У 1966 годзе атрымаў Ленінскую прэмію міру.
Памёр у Вісбадэне 6 сакавіка 1984 годзе.
Спасылкі
Хто такі Марцін Німёлер? Біяграфія Марціна Німёлера Тэкст «Штутгарцкай дэкларацыі вінаватасці»
Катэгорыя:Дзеячы пратэстанцтва Катэгорыя:Вязні канцлагера Дахау Катэгорыя:Пацыфісты Катэгорыя:Антываенныя актывісты Катэгорыя:Рух Супраціўлення ў Германіі Катэгорыя:Падводнікі Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Вязні канцлагера Заксенгаўзен Катэгорыя:Памерлі ў Вісбадэне