Паўднёваэстонскія дыялекты, або паўднёваэстонская мова — дыялектная група, на гаворках якой размаўляюць эстонцы на поўдні Эстоніі (Вырумаа, Тартумаа, Пылвамаа, Валгамаа, Вільяндзімаа). Традыцыйна лічыцца дыялектам у складзе эстонскай мовы, але ў нашыя часы ўсё часцей лічыцца асобнай эстонскай мовай.

Межы паміж паўночнаэстонскімі і паўднёваэстонскімі гаворкамі праходзяць па рацэ Эмайыгі і паўночным беразе возера Выртс’ярв.

Уключае ў сябе гаворкі выру, сету, тарту, мулгі, лудзінскія і краснагародскія дыялекты.

Гісторыя thumb|229px|Паўднёваэстонскія дыялекты. У 17—19 стагоддзях літаратура паўднёвай Эстоніі развівалася на аснове тартускіх і паўночнавырускіх гаворак. У канцы 17 стагоддзя быў выдадзены пераклад на гэту мову Новага Запавету.

У канцы 19 стагоддзя паўднёваэстонскія гаворкі выйшлі з ужытку з-за пранікнення ў Эстонію праваліберальных ідэй, згодна з якімі ў краіне мае быць адзіная дзяржаўная нацыянальная мова. З 1980-х гадоў ідзе актыўнае адраджэнне мовы, існуе вырускі інстытутVõro Instituut, .

Прыклад мовы Па-эстонску: Kõik inimesed sünnivad vabadena ja võrdsetena oma väärikuselt ja õigustelt. Neile on antud mõistus ja südametunnistus ja nende suhtumist üksteisesse peab kandma vendluse vaim.

Па-паўднёваэстонску: Kõik inemiseq sünnüseq avvo ja õiguisi poolõst ütesugumaidsis. Näile om annõt mudsu ja süämetunnistus ja nä piät ütstõõsõga vele muudu läbi käümä.

Па-беларуску: Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах. Яны надзелены розумам і сумленнем і павінны ставіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.

Спасылкі

Language Policy in Estonia На поддержку языка и культуры Южной Эстонии выделено 2 миллиона крон (на русском и эстонском языках) // Finugor.ru

Катэгорыя:Мовы Эстоніі Катэгорыя:Эстонская мова