Залавічы — возера ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, за 27 км на паўднёвы захад ад горада Драгічын, за 4,5 км на паўночны захад ад аграгарадка Радастава, на ўскрайку вялікага балотнага масіва, адносіцца да басейна ракі Піна. Уваходзіць у склад біялагічнага заказніка «Званец».
Плошча паверхні 0,12 км², даўжыня 0,6 км, шырыня 0,48 км. Найбольшая глыбіня 1,2 м, сярэдняя — 0,68 км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Аб’ём вады 0,08 млн м³.
Берагі нізкія, балоцістыя. Дно выслана сапрапелем.
Літаратура
Спасылкі Ліст карты N-35-02. Выданне 1979 г. Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Драгічынскага раёна Катэгорыя:Басейн Піны