Кача́йла — возера ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, за 35 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Ляхавічы, за 4,8 км на поўдзень ад вёскі Навасёлкі, паміж урочышчамі Барчаны, Замошша і Дражны. Адносіцца да басейна ракі Шчара.

Плошча паверхні 0,055 км², даўжыня 0,3 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Возера правільнай круглай формы. Акружана шырокай забалочанай поймай, да якой прылягаюць забалочаныя лугі з хмызняком. Схілы катлавіны невыразныя, вышынёй 1—2 м. Берагі пясчаныя, нізкія. На паўднёвым захадзе каналізаваным ручаём звязана з вялікай сістэмай меліярацыйных каналаў.

У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-113 Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Шчары