Лунёва, Лунёўскае, Лінова — возера на мяжы Ганцавіцкага і Івацэвіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці, за 30 км на паўднёвы захад ад горада Ганцавічы, за 50 км на паўднёвы ўсход ад горада Івацэвічы, за 5,5 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Раздзялавічы, ля ўрочышча Лунёва. Адносіцца да басейну ракі Бобрык 1.
Плошча паверхні 0,1 км², даўжыня 0,4 км, шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
Возера акружана вялікай, большай часткай забалочанай поймай, якая парасла водна-балотнай расліннасцю і хмызняком. Зарастае ўмерана. На паўднёвым захадзе выцякае рака Запруда.
У возеры водзяцца акунь, плотка, шчупак, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Спасылкі Ліст карты N-35-125. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1986 г. Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Азёры Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці