Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Акцябр (Кобрынскі раён) на ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1937 г. з дрэва. Помнік народнага дойлідства.

Архітэктура Развітую і шматпланавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма складаюць асноўны цэнтрычна-крыжовы зруб, пяцігранная апсіда з партатыўнымі бакавымі рызніцамі, далучаны праз трапезную прытвор-званіца. Званіца вырашана высокім шатровым васьмерыком і разам з 8-гранным шатровым барабанам з макаўкай дамінуе ў сілуэце храма. Грані-прыдзелы асноўнага зруба і бабінца завершаны трохвугольнымі франтонамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, фланкіраванымі вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі.

Інтэр'ер У інтэр'еры пануе падкупальная прастора светлага барабана, абапёртага праз складную сістэму ветразяў на сцены цэнтральнага квадратнага зруба. У яго прастору шырокімі 3-граннымі прасветамі раскрываюцца бакавыя прыдзелы, трапезная, апсіда, вылучаная драўляным 2-ярусным іканастасам.

Абраз «Тры свяціцелі» (18-19ст.), скульптура «Укрыжаванне» (18ст.), драўляны ківот (1887).

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Кобрынскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Акцябр (Кобрынскі раён) Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1937 год у Беларусі