Іларыё́н Сямё́навіч Свянц́іцкі (; , , Галіцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Львоўская вобласць, Украіна — , , УССР, СССР) — украінскі вучоны, этнограф, доктар філілагічных навук з 1902. Стваральнік і першы дырэктар Нацыянальнага музея ў Львове.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і дырэктара школы Свянціцкага С. Ф. (1842—1926). Па заканчэнні гімназіі паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Львоўскага ўніверсітэта імя Яна Казіміра. У 1899 працягвае адукацыю як вольны слухач гісторыка-філалагічнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта і Археалагічнага інстытута. Настаўнікамі яго былі А. Шахматаў, А. Сабалеўскі, Ф. Корш, У. Ламанскі і іншыя.
Лінгвістычныя веды паглыбляе ў Вене пад кіраўніцтвам В. Ягіча, абараняе доктарскую дысертацыю пра творчасць Максіма Грэка.
З 1913 — прыват-дацэнт кафедры славянскай філалогіі Львоўскага ўніверсітэта. Спраўжны член НТШ з 1914 года.
Быў удзельнікам гурту галіцкіх сацыялістаў. Арганізатар і выкладчык львоўскага таемнага ўніверсітэта 1921—1925. За тую дзейнасць ён быў звольнены з універсітэту Яна Казіміра, але пазней адноўлены там жа на пасадзе прыват-дацэнта.
У 1944—1950 кіраваў кафедрай славянскай філалогіі Львоўскага ўніверсітэта.
З 1944 — загадчык львоўскага аддзела інстытута грамадскіх навук АН УССР.
Цягам 47 гадоў ад 1905 да 1952 Свянціцкі быў першым і нязменным кіраўніком Нацыянальнага музея ў Львове (з 1939 г. — Дзяржаўны музей украінскага мастацтва).
Навуковая дзейнасць Свянціцкага аглядала праблемы мастацтва, мовазнаўства, славістыкі і літаратуразнаўства. Свянціцкі — аўтар шматлікіх прац навуковых, прысвечаных фальклору і этнаграфіі ўкраінцаў. Як літаратуразнавец, вядомы даследваннем творчасці Івана Франко, Уладзіміра Вінічэнкі.
За палову стагоддзя Свянціцкі сабраў вялікую калекцыю — блізка 5000 абразоў, некалькі тысяч узораў дэкаратыўнай апрацоўкі дрэва, дзесяцітысячны збор старадрукаваных і рукапісных кніг, 15000 выяў, зборы нумізматычныя і сфрагістычныя.
Даследаваў усходніх славян, балгараў, сербаў, палякаў. Вывучаў помнікі ўкраінскай пісьменнасці, дыялекты ўкраінскай мовы.
Памёр у Львове, пахаваны на Лычакіўскіх могілках.
Свянціцкі і Беларусь Першая буйная беларусазнаўчая праца вучонага — «Адраджэнне беларускага пісьменства» (1906, Львоў) — была забаронена праз наяўнасць у ёй вершаў Купалы «Што ты спіш?..» і «Там»Янка Купала. Поўны збор твораў у 9 тамах // — Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. — Т. 1. — С. 347. — 462 с. — 6000 экз. — ISBN 5-340-01094.. У 1926 Свянціцкі быў запрошаны да ўдзелу ў Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу, аднак навуковец яе не наведаў — там было прачытана толькі яго прывітальнае словаПрацы канферэнцыі, ст. 42.
Бібліяграфія Обзор сношений Карпатской Руси с Россией в первую половину XIX в. — 1906 Бучацьке Євангеліє XIII ст. (1911) Основи науки про мову українську (1918), Скит Манявський і Богородчанський іконостас (у співавторстві із М. Драганом та В. Пещанським). (1926) Мова Галицько-Волинського літопису (1949), Опис рукописів народного дому з колекції А. Петрушевича (т.1-3, 1906—1911) Початки книгопечатання на землях України (1924) Смоленська грамота 1229 р. у світлі дослідів чергування напівголосних і голосних у слов'янських мовах XIX—XX ст. // Питання слов'янського мовознавства. Кн.3. — Львів, 1955. — С. 114—122; Західноукраїнські грамоти XIV—XV ст. // Питання українського мовознавства. Кн. 2. — С. 3—27 та ін. Музеї і музейництво. Нариси і замітки. — Львів, 1920.
Паўнейшы пералік прац — у часопісе «Питання слов'янського мовознавства», кн. 5 (1958).
Літаратура
Спасылкі Л.КОЦЬ-ГРИГОРЧУК. НЕСТЕРТІ СЛІДИ. ІЛАРІОН СВЄНЦІЦЬКИЙ — МУЗЕЙНИЙ ДІЯЧ, Львів — 2008 [https://archive.today/20121205171546/http://lviv-lychakiv.ukrain.travel/ru/spravochnyk-pamjatnykov.htmlЛычаковский Некрополь]
Катэгорыя:Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Гісторыкі Украіны Катэгорыя:Мовазнаўцы Украіны Катэгорыя:Этнографы Украіны Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Украіны Катэгорыя:Перакладчыкі на ўкраінскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Навуковае таварыства імя Тараса Шаўчэнкі