Ка́раль Пётр Панцажы́нскі (?, Вількамірскі павет — , Срэбжышча, цяпер Хэлмскі павет, Люблінскае ваяводства) — рымска-каталіцкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган беларускі (1712—1721), біскуп смаленскі (1721—1724), біскуп віленскі (з 11 верасня 1724).
Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Панцажынскіх герба «Траска», брат Малгажаты, жонкі Роха Мікалая Пілсудскага.
Канонік віленскі, пісар вялікі духоўны літоўскі (19.11.1709 — ), пазней суфраган беларускі, біскуп смаленскі і віленскі.
Пахаваны ў Касцёле Святых Станіслава і Уладзіслава ў Вільні.
Спасылкі
Bishop Karol Piotr Pancerzyński †
Караль Пётр Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Біскупы смаленскія Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Суфраганы віленскія Катэгорыя:Пісары вялікія духоўныя літоўскія Катэгорыя:Канонікі віленскія Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула