Вялікае Пакамерскае, Пакамерскае 1 — возера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 22 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, за 4,3 км на паўночны захад ад вёскі Задуб’е, за 0,5 км на паўночны захад ад возера Малое Пакамерскае. Адносіцца да басейна ракі Цна. Уваходзіць у склад біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Ялоўскі».
Плошча паверхні 0,122 км², даўжыня 0,5 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Берагі пясчаныя, пераважна высокія, параслі лесам і хмызняком. Зарастае істотна. На паўночным усходзе злучана з Карыценскім каналам. На поўначы і ўсходзе возера акружана выдмамі.
У возеры водзяцца лінь, карась, акунь, шчупак і іншыя віды рыб.
Спасылкі Ліст карты N-35-125 Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Цны (прыток Прыпяці)