Качайскае — возера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 5 км на паўднёвы захад ад горада Ганцавічы, за 10 км на паўночны ўсход ад вёскі Хатынічы, паміж балотам Качай і ўрочышчам Язвіно. Адносіцца да басейна ракі Цна.
Плошча паверхні 0,17 км², даўжыня 0,5 км, шырыня 0,45 км. Найбольшая глыбіня 2,3 м, сярэдняя 1,44 м. Даўжыня берагавой лініі 1,51 км. Аб’ём вады 0,24 млн м³. Возера правільнай круглай формы. Берагі пясчаныя, нізкія, параслі хмызняком і рэдкалессем. Праз возера цячэ рака Выдранка, якая злучае яго з возерам Горнае. Зарастае ўмерана.
У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Спасылкі Ліст карты N-35-113 Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Цны (прыток Прыпяці)