Ніёба (Ніябе́я; , ) — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.222-223, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.456 дачка Тантала і ДыёныГігін. Міфы 9 (або Эўрыянасы), або дачка ТайгетыПримечания В. Н. Ярхо в кн. Софокл. Драмы. М., 1990. С.560, сястра Пелопа.

Жонка фіванскага цара Амфіёна, заганарылася сваімі дзецьмі — Ніябідамі і ўздумала параўнацца з Лета, у якой былі толькі двое дзяцей: Апалон і Артэміда. Блізкая сяброўка ЛетаСапфо, фр.142 Лобель-Пейдж. Стала гаварыць, што яна пладавіцей за багіню Лета, і тая разгневаласяДыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 74, 3; Ювенал. Сатыры VI 177. Або стала гаварыць, што яе дзеці былі найпрыгажэйшымі з людзейДыян. Траянская гаворка 9. Звесткі пра колькасць дзяцей Ніёбы разыходзяцца. Найбольш папулярнай стала версія пра 7 сыноў і 7 дочакЕўрыпід. Крэсфонт, фр.455 Навук; Антыпатр Сідонскі. Эпіграма 70 Пейдж; Сенека. Медэя 955 (паводле Гесіёда, 10 сыноў і 10 дочак або 9 і 10Гесіёд. Пералік жанчын, фр.183 М.-У.; Эліян. Пярэстыя апавяданні XII 36; паводле Гамера — 6 сыноў і 6 дочакГамер. Іліяда XXIV 604; Феадарыд. Эпіграма 18 Пейдж; Праперцый. Элегіі II 20, 8, тое ж у ФерэкідаСхолии к Еврипиду. Финикиянки 159 // Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.20; паводле Геланіка — 4 сыны і 3 дачкі (схаліяст да Еўрыпіда), паводле Герадора — 2 сыны і 3 дачкі (Апаладор); паводле Ласа — 7 і 7Эліян. Пярэстыя апавяданні XII 36, паводле Алкмана ўсяго 10, паводле Сапфо 9 сыноў і 9 дочакАвл Геллий. Аттические ночи XX 70 // Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.20, паводле Мімнерма і Піндара — 20). Паводле Вакхіліда, 10 сыноў і 10 дочакВакхілід, фр.20d Блас. Яшчэ пра іх пісалі Геланік і Ксанф. Авідзій называе імёны 7 сыноў Ніёбы, але не імёны дочак.

Раздражнёная фанабэрыстасцю Ніёбы, Лета звярнулася да сваіх дзяцей, якія сваімі стрэламі знішчылі ўсіх дзяцей крыўдзіліцы. Артэміда забіла ўсіх дочак Ніёбы ў яе ўласным доме, а сыноў, якія палявалі на схілах Кіферона, забіў Апалон. Паводле некаторых аўтараў, яшчэ 1 сын і 1 дачку выратаваліся. Паводле трагедыі, сыны былі забіты, палюючы на Сіпіле, а дочкі — у палацы, акрамя Хларыды.

Дзевяць дзён ляжалі яны непахаваныя; нарэшце на дзясяты былі адданы зямлі багамі, бо Зеўс ператварыў сэрцы людзей у камень. Ніёба ад гора ператварылася ў камень і ў вечнай тузе плача пра загінулае нашчадства«Іліяда», XXIV, 602—617. Пасля смерці дзяцей Ніёба прыйшла ў Сіпіл да свайго бацькі Тантала і там, узмаліўшыся да багоў, ператварылася ў камень, які струменіць слёзы днём і ўначыПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 6 Згадана ў «Іліядзе», пераўтворана ў камень на СіпілеГамер. Іліяда XXIV 602; Сафокл. Антыгона 823—833, паводле Гамера, у камень былі пераўтвораны і іншыя людзі, так што няма каму было пахаваць дзяцей Ніёбы.

Такая версія гэтага міфа ў Гамера. Многія паэты пасля яго карысталіся гэтым сюжэтам, апяваючы «Νιόβης πάθη», гэта значыць, «пакуты Ніёбы», якія ўвайшлі ў прымаўку. Асабліва драматычнае паданне пра Ніёбу выяўлена ў Авідзія«Метамарфозы», VI, 146—312. Паводле версіі міфа, прынятай Авідзіем, Ніёба пасля ператварэння ў камень была панесена віхорам на родны Сіпіл, дзе каменная статуя яе зраслася з вяршыняй Фрыгійскай гары. Яшчэ ў старажытнасці тлумачылі гэты міф тым, што сапраўды вяршыня гары Сіпіла мае формы чалавечага цела ў сагнутай позе (Паўзаній, I, 25, 5).

Грэчаскі навуковец Паўсаній (II ст. н.э.) успамінаў: Гэту Ніёбу я і сам бачыў, падняўшыся на гару Сіпіл; зблізку — гэта стромкая скала, і таму, хто стаіць перад ёй яна не паказвае ніякага аблічча жанчыны … калі ж стаць далей, тады здаецца, што ты зусім ясна бачыш жанчыну, якая плачаПаўсаній. Апісанне Элады I 21, 3. Магільныя помнікі дзяцей Амфіёна паказвалі ў Фівах, асобна сыноў, асобна дочак; а таксама попел ад іх пахавальнага кастраПаўсаній. Апісанне Элады IX 16, 7; 17, 2. Паводле вытлумачэння, Ніёба паставіла на магіле дзяцей сваю каменную скульптуруПалефат. Пра неверагодны 8.

Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Ніёба» (фр.154-161 Рат)Арыстафан. Жабы 912—920: «трагічная лялька», трагедыі Сафокла «Ніёба» (фр.441-448 Рат), Мелітона і невядомага аўтара «Ніёба».

Гл. таксама Ніёбій

Спасылкі Гл. Нон. Дзеянні Дыяніса II 159 і інш.

Катэгорыя:Гераіні старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Міфы Беотыі