Уладзімір Уладзіміравіч Качан (, ) — беларускі жывапісец-манументаліст.

Біяграфія

Першыя мастацкія навыкі атрымаў у студыі выяўленчага мастацтва гродзенскага «Палацу хімікаў» у мастака і выкладчыка Гары Канстанцінавіча Мазурава. У 1982 годзе паспяхова здаў уступныя экзамены ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе яго настаўнікам быў вядомы беларускі мастак Гаўрыла Вашчанка.

У 1987 годзе атрымаў Дыплом з адзнакай выдатна i вылучэнне на медаль Акадэміі мастацтваў СССР у Ленінградзе. З 1987 жыве і працуе ў Гродне. З'яўляецца сябрай Беларускага Згуртавання мастакоў, сябрай Амерыканскай партрэтнай Асацыяцыі (Portrait Society of America). Узнагароджаны граматамі і дыпламамі Беларускага Сгуртавання мастакоў, Памятным знакам «2000-годдзя хрысціянства», ганаровай граматай Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь. Таксама З'яўляецца лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Рэспублікі Беларусь і лаўрэат прэміі «За творчыя дасягненні ў вобласці культуры і мастацтвы» у намінацыі «Лепшы мастак».

Жонка Ірына — аўтар канцэпцыі і кіраўнік Музея гісторыі пажарнай службы ГроднаГазета «Рэспубліка». 120 прыступак уверх . Брат Анатоль — вядомы гарадзенскі журналіст (памёр у 2004)«Гродзенская праўда». Інтэрв'ю з мастаком Уладзімірам Качаном .

Творчасць

Выяўленчы лад твораў Уладзіміра Качана характарызуецца абагульненай манументалізацыяй і амаль рэльефнай пластыкай жывапісных рашэнняў. Асацыятыўныя вобразныя структуры перасякаюцца з рэальнымі жыццёвымі формамі. Мастак па-свойму інтэрпрэтуе вядомыя сюжэты з сусветнай міфалогіі, мастацтва, сакральнай гісторыі. У сваёй творчасці ён імкнецца спасцігнуць культурныя коды майстроў еўрапейскай жывапісу розных стагоддзяў, сцвярджаючы візуальную магчымасць сузірання падсвядомасці, выкарыстоўвае філасофскія алегорыі, экспрэсіўныя стылізацыі, ажыццяўляючы з дапамогай сродкаў мастацкай выразнасці пошукі звышнатуральнага ў паўсядзённай рэчаіснасці.

Частая тэматыка прац Уладзіміра Качана: гістарычныя постаці, героі, легенды, міфічныя сюжэты. Ён аўтар партрэтаў знакавых постацей гісторыі Гродна і Беларусі: Усавалада Гарадзенскага, Давыда Гарадзенскага, Стэфана Баторыя, Казіміра Ягелончыка, Боны Сфорца, Васіля Быкава і іншых.

«У яго вельмі розная тэматыка, але кожная работа адрозніваецца філасофскай глыбіней. Ён адлюстроўвае свет праз глыбокія мастацкія вобразы, апелюе да міфічных і рэлігійных сюжэтаў. Ён уздымае культурныя коды і па новаму асэнсоўвае іх. Мы глядзім і адчуваем, што гэты чалавек хвалюецца за тое, што адбудзецца на яго радзіме, у тым ліку ў горадзе Гродна», — казала пра творчасць Качана гродзенская мастацтвазнаўца Марына Загідуліна.

Акрамя жывапісу стварае вітражы, роспісы, фрэскі, мазаікі, фотакалажы, праектуе вырабы з металу, эксперыментуе з digital art.

Мастацкія праекты

1997—1998 — партрэтная галерэя для Гродзенскага гарвыканкама (ХII-ХХ ст.) «Мэрыя-2000» (14 твораў жывапісу); 1999 — да 100-годдзя Гродзенскай Епархіі 15 партрэтаў цыклу «Свяціцеляў зямлі Гарадзенскай»; 2000—2002 — партрэтная галерэя губернатараў Гродна з 1802 по 2002 гады (23 твора)Газета Гродна. Інтэрв'ю з мастаком ; 2004—2005 — партрэтная галерэя кіраўнікоў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (17 твораў); 2006—2007 — партрэтная галерэя рэктараў і прафесараў Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта (63 твора); 2007—2008 — партрэтная галерэя рэктараў і прафесараў Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта (32 твора); 2009—2010 — партрэтная галерэя рэктараў і прафесараў Гродзенскага дзяржаўнагаўніверсітэта (16 твораў)Урачыстае адкрыццё галерэі прафесараў універсітэта ; 2008 — манументальны роспіс «Вогнеборцы – гісторыя і традыцыі мужнасці» на фасадзе Музея гісторыі пажарнай службы Гродна 2009 — праект «АртЭвалюцыя», галерэя Тызенгаўза, Гродна; 2010 — цыкл партрэтаў «Лікі Нацыі» да Фестывалю Нацыянальных культур у Гродне (10 твораў). 2015 — удзел у праекце «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі», 13 — 31 сакавіка, карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі, ГомельСелфи на фоне «Адама и Евы». В Гомеле открылась выставка современного искусства.

Працы ў гарадской прасторы Гродна Манументальныя роспісы, муралы і скульптуры паводле эскізаў Уладзіміра Качана можна знайсці ў розных месцах Гродна. У 2008 годзе ён упрыгожыў роспісам «Вогнеборцы – гісторыя і традыцыі мужнасці» фасад Музея гісторыі пажарнай службы Гродна.

У 2018 паводле эксіза Качана быў выкананы памятны знак да 165-годдзя пажарнай службы Беларусі, усталяваны ля Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

У 2023 годзе да святкавання Дня горада ў Гродне адкрылі мурал аўтарства Уладзіміра Качана з сюжэтамі, прысвечанымі гісторыі Гродна і паляванню. На мурале выяўленыя гродзенскія замкі, беларуская шляхта, алень святога Губерта і ўласна святы Губерт. Гэта адзін з самых вялікіх муралаў у Беларусі - ён займае плошчу каля 430 кв.м..

Нерэалізаваныя прапановы Уладзімір Качан вядомы ў Гродне сваімі прапановамі па ўпрыгожанні гарадской прасторы, якія ён скіроўвае да грамадскасці і адміністрацыі горада. Многія з іх застаюцца нерэалізаванымі.

У 2019 годзе прапаноўваў размясціць на сценах шматпавярховых дамоў муралы ў выглядзе традыцыйнай беларускай выцінанкі, партрэтаў дзеячоў культуры і пісьменнікаў, звязаных з Гроднам. Праект застаўся на ўзроўні ідэі.

У 2020 годзе прапаноўваў усталяваць у Гродне крыж-абярэг ад каранавіруса каля драмтэатра. Сцвярджаў, што праект такога памятнага крыжа на месцы страчаных храмаў зацвердзіла яшчэ папярэдняя адміністрацыя горада, але ён так і не быў рэалізаваны з-за адсутнасці фінансавання.

Спасылкі «Вечерний Гродно». Гродненский художник предлагает поставить на Советской площади скульптуру Стефана Батория. «Вечерний Гродно». Узнай себя на портрете. Газета «Культура». Калі помнік для Гродна, дык які? Газета «Салідарнасць». У Гродне Джаконда пераўтварылася ў супрацоўніцу МЗС. http://www.kryga.by/index.php?option=com_virtuemart&page=shop.browse&manufacturer_id=292&Itemid=2&lang=ru&vmcchk=1&Itemid=2

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-вітражысты Беларусі