Ары́жня, Пастовіцкі канал, Арыжна, Аражня, Какланка — рака ў Беларусі, у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці і Глускім і Асіповіцкім раёнах Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Пціч.
Назва Паводле даследчыка верхнедняпроўскай гідраніміі лінгвіста Ул. Тапарова, назва балцкага паходжання. Адпачатную форму ён бачыў блізкай да назвы прускага возера Aryngine, адкуль пазней назва тыпу *ОряжняВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199..
У верхнім цячэнні на карце ХІХ ст. (Шуберта) пазначаная як Какланка (на карце 1846 г. "Каклінка", выцякала з-пад былых Ісаевічаў). Гэтая назва, згодна з Ул. Тапаровым, таксама балцкаяВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 173.. Літоўскія назвы азёраў Kaklelis, Kaklinis гідраніміст А. Ванагас звязваў з kaklas "выгін, затока, выступ"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 142..
Арыжня цячэ паўз Паставічы, адсюль назва Пастовіцкі канал.
Гідраграфія Даўжыня ракі 24 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 176 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца за 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Дубное Старадарожскага раёна, цячэ па паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч за 3 км ніжэй вёскі Лука Асіповіцкага раёна. Па ніжнім цячэнні ракі праходзіць мяжа паміж Асіповіцкім і Глускім раёнах. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Асноўны прыток — рака Чарніца (справа).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Старадарожскага раёна Катэгорыя:Рэкі Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Глускага раёна Катэгорыя:Прытокі Пцічы