Це́рахава — возера ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, за 25 км на паўднёвы захад ад горада Капыль, каля вёскі Семежава. Адносіцца да басейна ракі Морач.
Плошча паверхні 0,14 км², даўжыня 0,68 км, шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км. Размешчана ў асушаным балотным масіве. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 5 м. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Возера бяссцёкавае. На паўднёвым захадзе пратокай злучана з невялікім безыменным возерам. Возера мае сезонны характар, яго напаўняльнасць залежыць ад колькасці атмасферных ападкаў.
Літаратура — С. 272.
Ліст карты N-35-114. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Капыльскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры