Скачок тыгра () — дзяржаўны праект, у рамках якога адбывалася развіццё і пашырэнне камп'ютарнай і сеткавай інфраструктуры ў Эстоніі, асабліва ў галіне адукацыі. Ідэя праекту ўпершыню была прапанавана ў 1996 годзе тагачасным паслом Эстоніі ў ЗША Тоамасам Хендрыкам Ільвесам і міністрам адукацыі Яакам Аавіксаам.
Істотным эфектам праекта стала прадастаўленне доступу ў Інтэрнэт для ўсіх школ Эстоніі, а таксама абсталяванне і абнаўленне камп'ютарных класаў: на змену маральна састарэлым камп'ютарам з АС CP/M прыйшлі IBM-сумяшчальныя камп'ютары.
Пасля кібератак супраць Эстоніі сеціўная бяспека была аб'яднаная з ваеннай дактрынай. Паспяховы вынік прывёў да ідэі стварэння ў Таліне Кааператыўнага кібернетычнага абароннага цэнтра майстэрства з удзелам НАТА. Гэты праект атрымаў назву «Абарона тыгра» ().
Гл. таксама Эстоніка Інтэрнэт у Эстоніі
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Адукацыя ў Эстоніі Катэгорыя:Праекты Катэгорыя:Інтэрнэт у Эстоніі