Ніжняя Вясейка — рака ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вясейка (басейн Случы).
Даўжыня 19,3 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 110 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Пачынаецца каля вёскі Краснае, вусце за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Ніва. Рэчышча каналізаванае. У вёсцы Амговічы на рацэ створана сажалка.
Літаратура
Ліст карты N-35-104. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1983 год.
Катэгорыя:Рэкі Слуцкага раёна Катэгорыя:Басейн Случы (прыток Прыпяці)