Вялікае — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Будавіца, за за 5 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, прыкладна за 0,7 км на ўсход ад вёскі Мерзлякі.

Плошча паверхні возера 0,02 км². Даўжыня 0,25 км, найбольшая шырыня 0,13 км, даўжыня берагавой лініі 0,62 км. Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і знаходзіцца ў асушаным балотным масіве. Вакол возера забалочаная пойма. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, тарфяністыя і пясчаныя. У паўднёвай частцы ўпадае ручай (пратока) з возера Малое. На поўначы каналам злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў.

Спасылкі Озеро Большое // http://шумилинщина.рф Вялікае возера на сайце «Белорусский Посейдон» Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна