Фін Мальмгрэн (, Гётэбарг — , Паўночны Ледавіты акіян) — шведскі геафізік, даследчык Паўночнага Ледавітага акіяна.
Біяграфія Па заканчэнні ўніверсітэта Упсалы (1917) быў метэаролагам-назіральнікам, а затым загадчыкам горнай станцыяй Портычока на поўначы Швецыі, працаваў у метэаралагічнай абсерваторыі ў Упсале, быў супрацоўнікам Шведскай гідраграфічны камісіі. Удзельнічаў у некалькіх Акіянаграфічных экспедыцыях у Балтыйскім моры; у 1922-25 — у нарвежскай арктычнай экспедыцыі на судне «Мод», ў 1926 — у трансарктычнай экспедыцыі Р. Амундсена на дырыжаблі «Нарвегія», у 1928 — у арктычнай экспедыцыі У. Нобіле на дырыжаблі «Італія»; загінуў пры спробе прайсці па неабсяжных льдах з месца катастрофы дырыжабля да Шпіцбергена. Унёс вялікі ўклад у даследаванне фізічных і хімічных уласцівасцяў марскога лёду.
Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Фізікі Швецыі Катэгорыя:Паветраплавальнікі Швецыі