Дама́навіцкае — возера ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці, за 36 км на паўднёвы ўсход ад горада Салігорск, за 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Даманавічы. Адносіцца да басейна ракі Случ.
Плошча паверхні 0,081 км², даўжыня 0,39 км, найбольшая шырыня 0,29 км. Максімальная глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,89 м. Даўжыня берагавой лініі 1,13 км. Аб’ём вады 0,15 млн м³. Берагі пясчаныя, нізкія, параслі хмызняком і рэдкалессем. Зарастае ўмерана. На паўночным усходзе злучана з сістэмай меліярацыйных каналаў, адзін з якіх упадае ў магістральны Даманавіцкі канал.
Літаратура
Спасылкі Ліст карты N-35-128 Агульная характарыстыка азёр Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Салігорскага раёна Катэгорыя:Басейн Случы (прыток Прыпяці)