Выдра́нка, Дудрынка — рака ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Смердзь.

Гідраграфія Даўжыня ракі 12,6 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 268 км²Асноўныя характарыстыкі рачных басейнаў Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца з возера Вулька каля аграгарадка Вулька 2, вусце каля аграгарадка Любачын. Верхняе цячэнне ў лясістай мясцовасці. Асноўныя прытокі: каналы Ліпнікі, Дабраслаўка (левыя). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, уяўляе сабой адзіны вадацёк з каналам Ваўчанскі агульнай даўжынёй 44,4 км.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Лунінецкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці