Ямантау — горны масіў у Башкартастане. Шырыня — 3 км, даўжыня — 5 км. Галоўныя вяршыні — Вялікі Ямантау (1640 м) і Малы Ямантау (1510 м). Вяршыня «Вялікі Ямантау» з’яўляецца вышэйшым пунктам Паўднёвага Урала. Знаходзіцца на тэрыторыі Паўднёва-Уральскага запаведніка, размешчаны ў Беларэцкім раёне Башкартастана. Гадавая сума ападкаў складае ад 700 да 1100 мм. Снежнае покрыва складае 80-100 см і ляжыць у сярэднім ад 180 да 205 дзён. Вышынная пояснасць ландшафтаў. Сярэдняя тэмпература студзеня складае −14…−17 °C, ліпеня +9…+16 °C.

Спасылкі

Катэгорыя:Горныя вяршыні Расіі Катэгорыя:Горныя вяршыні Урала Катэгорыя:Геаграфія Башкартастана