Пётр Андрэевіч Гільтэбрант (;  — ) — рускі праваслаўны літаратар і гісторык, археограф, палеограф, этнограф і фалькларыст.

Навуковая біяграфія Адукацыю атрымаў у Імператарскім Маскоўскім універсітэце.

Працаваў у штотыднёвай газеце «» І. С. Аксакава, а таксама — у газеце «» А. А. Краеўскага. Супрацоўнічаў з , рэдактарам-выдаўцом «»; Гільтэбранту належыць ідэя стварэння «»Хованский А. А. Наши предположения и желания (о внесении в «Филологические записки» нового отдела, под заглавием «Славянский вестник») // Филологические записки. — Воронеж, 1865. — Вып. I. — С. 1-4..

У 1866 г. выдаў у Вільні «Сборник памятников народного творчества в Северо-Западном крае». У выданні складальнік змясціў 300 беларускіх народных песень, 151 прыказку, 93 загадкі, апісанні абрадаў у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерняў.

Гільтэбранту атрымалася выявіць «Тураўскае Евангелле», якое ён і надрукаваў са сваімі тлумачэннямі (Вільня, 1869). Там жа, ў 1871 г., склаў вопіс віленскай публічнай бібліятэкі пад загалоўкам: «Рукописное отделение виленской публичной библиотеки. Вып. I. Церковнославянские рукописи. Вып. II. Русские пергаменты».

Разам з М. І. Кастамаравым рэдагаваў «Труды этнографическо-статистической экспедиции в Западнорусский край, снаряженной Императорским русским географическим обществом» (т. I, «Верования и суеверия»; т. II, «Малорусские сказки»; т. VI, «Народные юридические обычаи по решениям волосных судов», і т. VII, «Поляки. Евреи. Племена немалорусского происхождения. Малоруссы. Статистика, сельский быт и язык»).

У «Русской Исторической Библиотеке», якую выдавала археаграфічная камісія, надрукаваў тры кнігі «Памятников полемической литературы в западной Руси» — каштоўны ўклад у літаратуру гісторыі рускай царквы і ў рускую палеаграфію.

Навуковыя працы Артыкулы Мысли о народной психологии // Филологические записки. — Воронеж, 1864.

Слоўнікі Справочный и объяснительный словарь к Новому Завету . — СПб., 1882—1885. — в 6 кн.; Справочный и объяснительный словарь к Псалтыри. — СПб., 1898.

У слоўнікі ўвайшлі інтэрпрэтацыі значэнняў слоў, якія сустракаліся ў Новым Запавеце (па славянскім тэксце сінадальнага выдання 1862 года) і ў Псалтыры, а таксама дадзены іх грэка-лацінскія пераклады, прыклады іх ужывання і паралельныя месцы ў Евангеллях і іншых тэкстахГильтебрандт П. А. Справочный и объяснительный словарь к Новому Завету. — СПб., 1882. — с. 2512.. Таксама дадзены даведкі пра імёны уласныя. Слоўнікі ўяўляюць сабой род так званай «Сімфоніі», гэта значыць ўзгаднення розных месцаў і тэрмінаў у Св. Пісанні. У складанні слоўнікаў, акрамя асноўнага аўтара-складальніка, прымалі ўдзел выбітныя навукоўцы: І. І. Сразнеўскі, , , і інш.

Літаратура Церковные Ведомости, 1905, № 50; Исторический Вестник, 1906, январь (некролог);

Спасылкі Большая биографическая энциклопедия

Катэгорыя:Постаці мовазнаўства Расійскай імперыі Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Фалькларысты Расіі Катэгорыя:Славісты Катэгорыя:Гісторыкі Расіі