Сві́днік (, ) — горад ва Усходняй Славакіі, у паўночнай частцы Нізкіх Бескідаў на рацэ Ондава.
Гісторыя Горад узнік у 1944 годзе у выніку злучэння дзвюх вёсак — Ніжны-Свіднік і Вышны-Свіднік.
У старажытнасці тэрыторыя Свідніка ляжала на Бурштынавым шляху да Балтыйскага мора, які праходзіў тут праз Дукельскі перавал. Пазней тут, на ўзгорку Кашцьелік, славяне пабудавалі сваё гарадзішча. У XIV стагоддзі тут быў пабудаваны замак, знішчаны ў XVIII стагоддзі.
У XIX стагоддзі на край абвальваюцца эпідэміі і неўраджаі. Насельніцтва масава ў пошуках лепшага жыцця эмігравала ў ЗША і Канаду. Наваколлі горада былі моцна разбураны і падчас Першай сусветнай вайны. Пасля Першай сусветнай вайны Свіднік належаў да самых бедных раёнаў Чэхаславакіі. Хваля эміграцыі не памяншалася.
Падчас Другой сусветнай вайны Свіднік стаў месцам бязлітасных баёў паміж Савецкай і нямецкай арміямі і зноў падвергся моцным разбурэнням.
Пасля вайны пачалася індустрыялізацыя горада, якая прывяла да паляпшэння жыцця ў рэгіёне.
Асаблівасцю Свідніка з’яўляецца факт, што гэта адзін з двух раёнаў Славакіі з перавагай праваслаўнага (20 %) і ўніяцкага (37 %) насельніцтва.
Насельніцтва
Славутасці Музей русінска-ўкраінскай культуры Штогадовы летні фестываль русінаў-украінцаў Музей пад голым небам Галерэя Дэзідэра Мілі Уніяцкая царква XVIII стагоддзя Драўляныя праваслаўныя і ўніяцкія цэрквы ў наваколлях горада Музей Карпацка-Дукельскай аперацыі
Гарады-пабрацімы
Гл. таксама Русіны Шарыш
Спасылкі
Сайт горада Свіднік Музей русінска-ўкраінскай культуры ў Свідніку
Катэгорыя:Гарады Славакіі