Ча́ква — рака на Украіне і ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Льва.

Даўжыня ракі 17,2 км, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі 13 км. Пачынаецца за 0,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Жадэнь Сарнэнскага (раней Дубровыцкага) раёна Ровенскай вобласці, упадае ў старычнае возера Семіжа з паўднёвага захаду каля аграгарадка Струга Столінскага раёна. На тэрыторыі Украіны і далей на працягу 6 км на тэрыторыі Беларусі рэчышча каналізаванае.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Столінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Ровенскай вобласці Катэгорыя:Басейн Маствы