Яўген Вячаслававіч Абаленскі () — беларускі палітык і электрык. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 30 сакавіка 1973 года ў Салігорску.

Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Інжынер-электрык»; Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітет па спецыяльнасці «Горны інжынер-электрык»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання».

Працаваў электраслесарам (слесарам) дзяжурным па рамонце абсталявання, майстрам змены, намеснікам начальніка ўчастка пад’ёму № 2 Чацвёртага рудаўпраўлення рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуськалій» у г. Салігорску.

З’яўляўся дэпутатам Салігорскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага склікання, намеснікам старшыні Салігорскага раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання. Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання ад Салігорскай гарадской выбарчай акругі № 68, з’яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

У цяперашні час працуе дырэктарам навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгазтэхніка».

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Крыніцы

Спасылкі Яўгеній Вячаслававіч Абаленскі

Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Салігорскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання