Ша́йтараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шайтарава.

Размяшчэнне Шайтараўскі сельскі савет размешчаны ў паўночнай частцы Беларусі, на паўночным захадзе Віцебскай вобласці,Прыблізнае размяшчэнне сельсавета — супутникова мапа на захад — паўночны захад ад абласнога цэнтра Віцебск і паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра Верхнядзвінск.

Буйнейшыя рэкі, якія працякаюць па тэрыторыі сельскага савета — Дрыса (183 км) са сваім левым прытокам Свольнаю (99 км) (басейн Заходняй Дзвіны). На поўдні сельсавета працякае Заходняя Дзвіна.

Буйных азер на тэрыторыі сельсавета няма, але ў даліне ракі Дрысы, уздоўж яе рэчышча, ляжыць некалькі невялікіх вадаёмаў ледніковага паходжання.Белорусский Посейдон: Водоемы Беларуси ,

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прудзінкаўскі сельсавет у складзе Валынецкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прудзінкі. З 9 сакавіка 1929 года ў складзе Боркавіцкага раёна Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 4 сакавіка 1960 года ў склад Валынецкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Дзегцярова II, Забелы I, Забелы II, Кавалеўшчына, Няверава і чыгуначныя будкі 669 км і 670 км)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цястоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1971 годзе скасавана вёска ДзегцяроваРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пруднікаўскага сельсавета 23 населеныя пункты.

7 лютага 1975 года сельсавет перайменаваны ў Шайтараўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску ШайтараваРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).. 8 красавіка 2004 года са складу Шайтараўскага сельсавета былі выключаныя ўсе населеныя пункты на тэрыторыі былога калгаса «Кастрычнік» і ўключаныя ў склад Валынецкага сельсавета (вёскі Булаўкі, Вадва, Дадэкі, Казуліна, Прудзінкі, Стайкі, Філіпова)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 25 чэрвеня 2013 года на тэрыторыі сельсавета ўтворана вёска КазакіРешение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 25 июня 2013 г. № 141 Об упразднении и образовании сельских населенных пунктов Верхнедвинского района .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1164 чалавек, з іх 89,0 % — беларусы, 7,7 % — рускія, 1,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1057 чалавек.

Склад сельсавета У склад Шайтараўскага сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў: Шайтарава — аграгарадок. Альшанікі — вёска. Бабарыкі — вёска. Барсукі — вёска. Жыгулі — вёска. Казакі — вёска. Ляшчылава — вёска. Міхайлова — вёска. Несцеры — вёска. Ракусіна — вёска. Смулькава — вёска. Цясты — вёска. Хрусцялёва — вёска. Юсціянава — вёска.

Вескі, якія раней існавалі на тэрыторыі сельскага савета і зняты з уліку. Булаўкі — вёска. Вадва — вёска. Дадэкі — вёска. Казуліна — вёска. Прудзінкі — вёска. Стайкі — вёска. Філіпова — вёска.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Сельсавет Шайтараўскі на сайце Radzima.net

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Боркавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе