Свята-Георгіеўская царква — царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца, якая знаходзіцца ў в. Лядзец Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1869 годзе з дрэва. Размешчана ў цэнтры вёскі.

Архітэктура Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжана-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора, 2-яруснай чацверыковай шатровай званіцы, бабінца, кубападобнай малітоўнай залы, 5-граннай апсіды. Шатры званіцы і асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на 8-гранных барабанах. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі са скошанымі верхнімі вугламі, крыжападобнымі і ромбападобнымі люкарнамі. Драўляны разны іканастас 19 ст.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — стар. 235.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Храмы Святога Георгія Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Лядзец Катэгорыя:1869 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі