Калумбія () — горны масіў у Канадзе і ЗША.

75 % тэрыторыі гор знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы правінцыі Брытанская Калумбія, 17 % — у штаце Вашынгтон, 5 % — у Айдаха, 3 % — у Мантане. Горы складаюцца з чатырох асноўных хрыбтоў — гор Монашы, Селкерк, Персел і Карыбу, якія працягнуліся з поўначы на поўдзень на 741 км і з усходу на захад — на 493 км. Горы размешчаны ў інтэрвале ад 48° да 54° паўночнай шыраты паміж Берагавым хрыбтом і Канадскімі Скалістымі гарамі. Складзены пераважна дакембрыйскімі крышталічнымі пародамі. Раздзелены далінамі рэк, шмат запрудных азёраў. Многія вяршыні падымаюцца на вышыню звыш 3000 метраў. Вышэйшым пунктам гор Калумбія з’яўляецца гара Сэр-Сандфард (3519 м).

Катэгорыя:Горы Брытанскай Калумбіі